Neofelis — род сямейства каціных. Распаўсюджаны ў паўднёва-усходняй Азіі.
Навуковае імя Neofelis складзена з двух частак: грэчаскага νεο-, якое азначае «новы», і лацінскага felis, што азначае «кот»[1][2], гэта значыць у выніку выходзіць «новакот».
Раней лічылася, што ён складаецца з адзінага віду — Neofelis nebulosa, але ў 2006—2008 гадах былі праведзены даследаванні, якія дазволілі вылучыць новы від —Neofelis diardi.