(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Swift — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Swift

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Swift
Семантыка мультыпарадыгменная
З’явілася ў 2014
Аўтар(ы) Крыс Латнер, Дуг Грэгар
Пашырэнне файлаў .swift, .SWIFT
Тыпізацыя даных статычная, моцная
Зведала ўплыў Objective-C, C++, Java, Rust, Python, Ruby, Smalltalk
Паўплывала на Rust
Ліцэнзія Apache Software License 2.0[d][1] і Apache License[d][2][3][…]
Сайт swift.org (англ.)

Swift (свіфт) — мультыпарадыгменная кампіляваная мова праграмавання агульнага прызначэння, якая была распрацавана і падтрымліваецца кампаніяй Apple. Упершыню была выпушчана ў 2014 годзе для замены Objective-C у распрацоўцы праграм для macOS, iOS і іншых прадуктаў Apple, таксама магчыма выкарыстанне ў Windows і Linux.

Мова Swift сумяшчальная з фрэймворкамі Apple Cocoa і Cocoa Touch. Асноўным аспектам дызайну Swift была магчымасць узаемадзеяння з кодам Objective-C, што дае доступ да ўсяго масіва кода, распрацаванага для прадуктаў Apple на працягу папярэдніх дзесяцігоддзяў. Мова была створана з дапамогай фреймворка кампілятараў LLVM, была ўключана ў Xcode, пачынаючы з версіі 6. На платформах Apple Swift выкарыстоўвае асяроддзе выканання, якое дазваляе выконваць код C, Objective-C, C++ і Swift у адной праграме.[4]

Swift была прадстаўлена на Сусветнай канферэнцыі распрацоўшчыкаў Apple у 2014 годзе. Спачатку была прапрыетарнай, аднак пачынаючы з версіі 2.2 выпускаецца пад адкрытай ліцэнзіяй Apache 2.0 для платформаў Apple і Linux.[5]

Прыклад напісання праграмы Hello world:

print("Hello, world")

Прыклад напісання функцыі падліку фактарыяла:

func factorial(n: Int) -> Int {
    return n <= 1 ? 1 : n * factorial(n: n - 1)
}

Зноскі