Translations
Translations (Пераклады) | |
---|---|
Translations | |
| |
Жанр | трагікамедыя |
Аўтар | Браян Фрыл |
Дырыжор | Браян Фрыл |
Краіна |
Translations — гэта трохактавая п'еса ірландскага драматурга Браяна Фрыла, напісаная ў 1980 годзе. Яна апісвае падзеі ў выдуманым паселішчы Бэллібег у ірландскім графстве Графства Данегол у 19 стагоддзі. Фрыл казаў, што Translations з'яўляецца «п'есай пра мову і толькі пра мову», але яна падымае шырокае кола пытанняў, прасціраецца ад мовы і камунікацыі ў ірландскай гісторыі да культурнага імперыялізму наогул. Фрыл моцна рэагуе на палітычныя і пытанні мовы ў сучаснай Паўночнай Ірландыі. Ён сказаў, што яго п'есы «павінны былі быць напісаныя на ірландскай», але, нягледзячы на гэта, ён стварыў славеснае дзеянне на англійскай мове, што ажыўляе п'есу і дапамагае сфакусіравацца на палітычных пытаннях[1].
Бэйлі Бег (ірл.: Baile Beag — маленькі горад) з'яўляецца выдуманай вёскі, створанай Фрылам, як месца дзеяння некалькіх яго п'ес[2], але ў Ірландыі існуе некалькі рэальных вёсак з падобнай назвай.
Пастаноўкі і публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]Translations была ўпершыню прадстаўлена ў Гільдхоле (англ.: Guildhall) у Дэры, Паўночная Ірландыя 23 верасня 1980 года. Пастаноўкай займалася кампанія Field Day Theatre Company , заснаваная Фрылам і Стывенам Ры . У спектаклі прымалі ўдзел наступныя акцёры:[3]
- Мік Лэллі (Манус)
- Энн Хэсан (Сара)
- Джэк Рой Хэнлан (Джымі Джэк)
- Нуала Хэйес (Мейрэ)
- Ліам Нісан (Доўлці)
- Брэнда Скэлан (Брыджыт)
- Рэй Макэнэлі (Х’ю)
- Стывен Ры (Оўэн)
- Дэвід Хіп (Капітан Лэнсі)
- Шэўн Скот (Лейтэнант Ёланд)
П’еса была пастаўлена ў Нью-Ёрку ў 1981 Манхэтэнскім тэатральным клубам . Праз кароткі час адбылася пастаноўка на Брадвеі з Браянам Дэнехі ў галоўнай ролі. У 2006—2007, Манхэтэнскі тэатральны клуб вярнуў пастаноўку на сцэну Тэатра Макартэра ў Прынстане, Нью-Джэрсі і ў Тэатры Фрыдмана ў Нью-Ёрку[4].
П’еса была апублікавана ў 1981 брытанскім выдавецтвам Faber and Faber , якое перавыдае яе і зараз. Правы на выдавецтва і пастаноўку п’есы ў ЗША належаць Samuel French, Inc. . У Брытаніі п’еса таксама карыстаецца папулярнасцю.
П’еса была перакладзеная на валійскую Эланам Клосам Стывенсам . Валійская версія наведала шэраг месцаў ва Уэльсе і была ўпершыню апублікавана выдавецкай кампаніяй Gwasg Carreg Gwalch , пад валійскай назвай Torri Gair у 1982 годзе. Пераклад таксама быў адаптаваны для радыё.
Беларускі пераклад
[правіць | правіць зыходнік]На беларускай мове п’еса пастаўлена Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы ў перакладзе М. Паўловіча (рэжысёр-пастаноўшчык Мікалай Пінігін, мастак-сцэнограф Пётр Окунеў, мастак па касцюмах Вольга Шаішмелашвілі, кампазітар Андрэй Зубрыч, балетмайстар Алена Козіч, навуковы кансультант Алесь Жлутка). Прэм’ера адбылася 23 снежня 2009 года.
Беларуская версія мае толькі дзве дзеі.
Ролі выконваюць:
- Манус — Аляксандр Казела, Сяргей Рудэня
- Сара — Святлана Анікей, Ганна Хітрык
- Джымі Джэк — Віктар Манаеў
- Мейрэ — Валянціна Гарцуева, Святлана Зелянкоўская
- Доўлці — Дзмітрый Есяневіч, Міхаіл Зуй
- Брыджыт — Марына Гардзіёнак, Кацярына Яворская
- Х’ю — Сяргей Краўчанка, Аляксандр Падабед
- Оўэн — Сяргей Чуб, Андрэй Дробыш
- Капітан Лэнсі — Андрэй Кавальчук, Арцём Бародзіч
- Лейтэнант Ёланд — Аляксанд Малчанаў, Раман Падаляка
Зноскі
- ↑ Agnew, Paddy (снежань 1980). "Talking to Ourselves: interview with Brian Friel". Magill. Дублін: 59.
{{cite journal}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) (англ.) - ↑ Sternlicht, Sanford V. (2005). Masterpieces of modern British and Irish drama. Westport, Conn: Greenwood Press. p. 93. ISBN 0-313-33323-8. (англ.)
- ↑ Friel, Brian (1981). Translations. London: Faber and Faber.
- ↑ Gluck, Victor. «Translations» Архівавана 6 студзеня 2009. Review at Theaterscene.net, 29 студзеня 2007.