(Translated by https://www.hiragana.jp/)
World Wide Web — Вікіпедыя Перайсці да зместу

World Wide Web

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з WWW)
Гістарычны лагатып Сусветнага павуціння, распрацаваны Робертам Кайо
Калідор, у якім была народжана WWW. Першы паверх будынка № 1 у CERN

World Wide Web (скарачэнне: WWW, таксама вядома як Сусветнае Павуцінне або вэб) — гэта сістэма узаемазвязаных гіпертэкставых дакументаў, даступных праз Інтэрнэт.

З дапамогай вэб-браўзера, можна праглядаць старонкі Сеціва, якія могуць утрымліваць тэкст, выявы, відэа і іншае, і перамяшчацца паміж імі з дапамогай гіперспасылак. Выкарыстоўваючы канцэпцыі ранніх сістэм гіпэртэксту, англійскі інжынер і навуковец Цім Бернерс-Лі, у цяперашні час дырэктар World Wide Web Consortium, у сакавіку 1989 напісаў прапанову таго, што з цягам часу стала сусветным павуціннем.[1] У 1990 годзе ў CERN у Жэневе, Швейцарыя, Бернерс-Лі і бельгійскі вучоны Роберт Кайо прапанавалі да выкарыстання «гіпэртэкст […] для спасылання і доступу да інфармацыі розных відаў у выглядзе вэб-вузлоў, якія карыстальнік можа праглядаць па жаданні»,[2] і публічна прадставілі праект у снежні таго ж года.[3]

«World-Wide Web (W3) быў распрацаваны, каб быць сховішчам чалавечых ведаў, і чалавечай культуры, якое дазволіць супрацоўнікам у аддаленых раёнах дзяліцца сваімі ідэямі і ўсімі аспектамі агульнага праекта».[4]

Зноскі

  1. Tim Berners Lee - Time 100 People of the Century(недаступная спасылка). Time Magazine. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2011. Праверана 28 кастрычніка 2010.
  2. "WorldWideWeb: Proposal for a hypertexts Project (12 лістапада 1990).
  3. Berners-Lee, Tim. Pre-W3C Web and Internet Background. World Wide Web Consortium.
  4. Wardrip-Fruin, Noah and Nick Montfort, ed (2003). The New Media Reader. Section 54. The MIT Press. ISBN 0-262-23227-8.