(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Машыну з беларускімі смаўжамі не пусцілі ў Расію | Навіны Беларусі | euroradio.fm

Машыну з беларускімі смаўжамі не пусцілі ў Расію

Смаўжы, ілюстрацыйнае фота

Смаўжы, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Спецыялісты Рассельгаснагляду не пусцілі ў Расію партыю беларускіх смаўжоў, піша выданне "Беларусы і рынак".

Інцыдэнт здарыўся ў Злынкаўскім раёне Бранскай вобласці. Расіяне спынілі машыну, у якой знаходзіліся 7,5 кг жывых смаўжоў. Іх везлі з Мінскай вобласці ў Арлоўскую.

Пры праверцы інспектары выявілі, што ў ветэрынарным сертыфікаце пазначаныя не ўсе неабходныя звесткі. Паводле іх, не адпавядалі рэчаіснасці звесткі пра месца і дату пагрузкі, а саміх смаўжоў перавозілі ў тары з торфам, на якой не было маркіровачных этыкетак.

У выніку груз проста вярнулі ў Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі