(Translated by https://www.hiragana.jp/)
 Партыя БНФ » Ніна Багінская ўганараваная памятным знакам імя Івашкевіча
The Wayback Machine - https://web.archive.org/web/20200803182225/http://narodny.org/?p=15256
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Ніна Багінская ўганараваная памятным знакам імя Івашкевіча

Дададзена 01.08.2017 11:17:48 | 1,324 праглядаў

1 жніўня на менскай сядзібе БНФ памятным знакам імя Віктара Івашкевіча ўганаравалі актывістку Ніну Багінскую. Ад імя Фронту ўзнагароду ўручаў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Увогуле, гэта было чацьвёртае, пачынаючы з 2014 году, ўручэнне знаку імя Віктара Івашкевіча. Узнагарода была заснаваная Партыяй БНФ у памяць Віктара Івашкевіча — палітыка, арганізатара і заяўніка дэманстрацый і шэсьцяў, які пайшоў з жыцьця ў 2013 годзе. Ёю адзначаюць арганізатараў і найбольш актыўных удзельнікаў значных вулічных акцый.

F7215476-2758-4D6D-85EA-7EF5C87A2DE9_w1023_r1_sПа словах Аляксея Янукевіча, рашэнне ўзнагародзіць Ніну Багінскую было прынята соймам партыі амаль адзінадушана. Уручаючы знак, палітык сказаў, што самаадданасць і мужнасць гэтай моцнай духам жанчыны, калі яна выходзіць на акцыі за незалежнасць краіны, за свабоду палітвязняў, калі ўздымае бел-чырвона-белы сцяг, – выклікаюць захапленне:

– Вы з’яўляецеся вельмі добрым прыкладам для кожнага беларуса. Вы ёсць сведчаннем таго, што сапраўдны змагар – гэта не той, хто важыць 150 кілаграмаў і мае рост пад два метры. Гэта тая асоба, якая мае моцны дух і адважнае сэрца. І гэта Вы, спадарыня Ніна. Для нас вялікі гонар быць з Вамі сучаснікамі - цытуе Аляксея Янукевіча Беларускае Радыё Рацыя.

Ніна Багінская падчас цырымоніі сказала, што абавязкова надыдзе час, калі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг, за які зараз штрафуюць, залунае над беларускімі гарадамі, над дзяржаўнымі ўстановамі:

– Homo soveticus трэба ў сабе здушваць. Савецкая сістэма ляснулася, і мы мусім ісці наперад. І развіццё – за маладымі людзьмі. 

Але і ў свае 70 год Ніна Багінская выходзіць амаль на ўсе дэманстрацыі апазіцыі. Шмат разоў яна затрымлівалася і была агулам аштрафавана больш чым на 18 тысячаў рублёў. Аднак прынцыпова адмаўляецца аплочваць гэтыя спагнанні, лічачы, што грошы пойдуць на ўмацаванне існуючага ў Беларусі рэпрэсіўнага і антынацыянальнага рэжыму.

Памятны знак імя Віктара Івашкевіча

Як сказаў падчас уручэньня памятнага знаку старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, мінулы год быў насычаны вулічнай актыўнасьцю — ад маштабных акцый пратэсту супраць «дармаедзкага» дэкрэту № 3 да неадэкватнага па сваёй жорсткасьці ўжываньня сілы падчас Дня Волі 25 сакавіка. Багінскую ж называлі «чалавекам-сьцягам», адной з «асобаў, якія натхняюць сваім прыкладам іншых» – паведамляе беларуская служба Радыё Свабода.

70-гадовая Ніна Багінская ня раз выходзіла на вулічныя пікеты і акцыі пратэсту, часам на адзіночныя пікеты, у тым ліку пад дзьвярыма КДБ. За гэта ёй пастаянна выпісваюць штрафы. Агулам з 2016 году яна павінна сплаціць дзяржаве больш за 18 000 тысяч рублёў. Штрафы яна прынцыпова ня плаціць, іх вылічваюць па 20% з пэнсіі.

У траўні мінулага году зь менскай кватэры актывісткі судовыя выканаўцы канфіскавалі мікрахвалёўку і пральную машыну ў лік штрафаў за акцыі, але на новую пральную машыну і мікрахвалёўку для яе Байнэт сабраў грошы за 5 дзён. Таксама ў Багінскай адабралі лецішча.

А 4 жніўня Ніну Багінскую разам з іншымі актывістамі чакае новы суд – за ліпеньскую акцыю супраць ваенных вучэнняў “Захад-2017.

Ніна Багінская на Дні Волі, 25 сакавіка 2006 году

Ніна Багінская на Дні Волі, 25 сакавіка 2006 году

Ніна Багінская на акцыі «Праспэкт нацыянальнага сьцяга», 14 траўня 2016 году

Ніна Багінская на акцыі «Праспэкт нацыянальнага сьцяга», 14 траўня 2016 году

 

Затрыманьне Ніны Багінскай на Дзень Волі, 25 сакавіка 2017 году

Затрыманьне Ніны Багінскай на Дзень Волі, 25 сакавіка 2017 году

Затрыманьне Ніны Багінскай у час пікету ля КДБ, 31 сакавіка 2017 году

Затрыманьне Ніны Багінскай у час пікету ля КДБ, 31 сакавіка 2017 году

Ніна Багінская дома, 30 студзеня 2015 году

Ніна Багінская дома, 30 студзеня 2015 году

 

Сёлета на памятны знак імя Віктара Івашкевіча былі намінаваныя:

***

Віктар Івашкевіч (1959-2013) — беларускі палітычны дзяяч, які браў удзел у першых незалежніцкіх суполках «Беларуская майстроўня» і «Талака». У 1997-2002 гг. быў галоўным рэдактарам газэты «Рабочы». Ад 1988 года — у БНФ, у 2007-2009 быў намесьнікам старшыні БНФ, да 2011 года быў кіраўніком менскай гарадзкой арганізацыі БНФ. З 1980-х ладзіў шматлікія акцыі пратэсту, маршы і забастоўкі.

Памятны знак імя Віктара Івашкевіча быў заснаваны Партыяй БНФ у студзені 2014 году. У мінулыя гады памятны знак імя Віктара івашкевіча ўручаўся лідэру грамадзкай арганізацыі “Альтэрнатыва” Алегу Корбану, кінарэжысэрцы і грамадзкай актывістцы Вользе Мікалайчык, лідэру “Маладога Фронта” Зьмітру Дашкевічу.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.