(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Лукашэнка прапанаваў расейцам і ўкраінцам скупляць за бесцань зямлю ў беларускіх вёсках

Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прапанаваў расейцам і ўкраінцам скупляць за бесцань зямлю ў беларускіх вёсках


Амсьціслаўскі раён, вёска Каробчына. Ілюстрацыйнае фота
Амсьціслаўскі раён, вёска Каробчына. Ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка заклікаў «самых блізкіх сяброў» з Украіны і Расеі купляць участкі ў непэрспэктыўных беларускіх вёсках.

«Паважаныя беларусы і самыя блізкія нашы сябры з Украіны і Расеі, падумайце над маёй прапановай аб куплі за грошы, за капейкі невялікіх участкаў у так званых непэрспэктыўных сёлах», – заклікаў ён на сьвяце «Купальле».

Паводле яго, Беларусь стала «ціхім і спакойным, утульным кутком для расіян і ўкраінцаў», таму яны «з задавальненьнем набываюць тут зямлю». Лукашэнка падкрэсьліў, што ў Беларусь «прыяжджаюць па спакой і цішыню».

Ён таксама заклікаў купляць участкі ў непэрспэктыўных населеных пунктах і беларусаў-гараджан. «Вы павінны адрадзіць гэтыя вёсачкі, – падкрэсьліў Лукашэнка. – Няхай у вас там будзе дача. Бо гэта 40-50 сотак зямлі – гэта немалы кавалак. Рабіце гэта цяпер, заўтра будзе позна».

  • Летам 2020 году Аляксандар Лукашэнка ўжо заклікаў адраджаць хутары і непэрспэктыўныя вёскі. Разам з тым улады для канфіскацыі нерухомасьці апанэнтаў рэжыму ў студзені 2023 году прынялі закон «Аб канфіскацыі маёмасьці», скіраваны супраць тых, хто, на думку ўладаў, учыніў «недружалюбныя дзеяньні».
  • «Разам з гэтым законам было прынята мноства зьменаў, якія датычацца становішча беларусаў, якія зьехалі за мяжу, гэта значыць накіраваных менавіта на іх. Таму я лічу гэты закон часткай палітыкі супраць тых, хто зьехаў з краіны, гэта значыць, можна сказаць, гэта легалізацыя рэпрэсій», – тлумачыць юрыстка «Вясны» Вікторыя Рудзянкова.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG