(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Украіна спыніла транзыт расейскай нафты ў Славаччыну праз трубаправод «Дружба», частка якога — у Беларусі

Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна спыніла транзыт расейскай нафты ў Славаччыну праз трубаправод «Дружба», частка якога — у Беларусі


Частка прыёмнай станцыі нафтаправоду «Дружба» ў Вугоршчыне, архіўнае фота
Частка прыёмнай станцыі нафтаправоду «Дружба» ў Вугоршчыне, архіўнае фота

Раней Украіна спыніла пастаўкі ў Вугоршчыну расейскай нафты праз нафтаправод «Дружба», які ідзе праз беларускую тэрыторыю. Беларусь страціць свае даходы ад транзыту.

Украіна спыніла транспартаваньне нафты расейскай кампаніі «Лукойл». Гэта закране працу браціслаўскага нафтаперапрацоўчага заводу «Слоўнафт», паведамляе славацкае агенцтва TAST са спасылкай на Мінэканомікі краіны.

Абмежаваньні тычацца толькі паставак нафты ад «Лукойлу» з прычыны ўзмацненьня жорсткасьці ўкраінскіх санкцый у дачыненьні да расейскай кампаніі, піша расейская служба Радыё Свабода. Пастаўкі іншай расейскай нафты ў Славаччыну не спыняліся, сьцьвярджае Мінэканомікі Славаччыны.

Разам з тым доўгатэрміновы дэфіцыт паставак можа нэгатыўна адбіцца на працы нафтаперапрацоўчага заводу ў Браціславе. Нягледзячы на паступовы пераход да альтэрнатыўных пастаўшчыкоў энэргарэсурсаў, дзьве траціны нафты, якая перапрацоўваецца заводам, па-ранейшаму расейскага паходжаньня.

Міністар эканомікі Славаччыны заявіла, што ведамства займаецца вырашэньнем праблемы разам з украінскімі партнэрамі.
Раней аб спыненьні паставак нафты ад «Лукойла» праз Украіну паведамляў Будапэшт. МЗС Вугоршчыны заяўляла, што працуе з Расеяй над юрыдычным вырашэньнем праблемы.

Вугоршчына і Славаччына атрымліваюць нафту з Расеі праз нафтаправод «Дружба». Ён ідзе празь беларускую тэрыторыю. У Мазыры трубаправод падзяляецца на дзьве галіны. Паўночная ідзе ў Польшчу і Нямеччыну, а паўднёвая — праз Украіну ў Славаччыну, Чэхію і Вугоршчыну.

«Лукойл» знаходзіцца пад санкцыямі Ўкраіны з 2018 году, але абмежаваньні не закраналі транспартаваньня нафты. У чэрвені 2024 году санкцыі сталі больш жорсткімі. У прыватнасьці, зьявілася забарона на транзыт.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG