(Translated by https://www.hiragana.jp/)
На «Гродна Азоце» расказалі, як зьмяніліся пастаўкі пасьля ўвядзеньня санкцыяў

Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На «Гродна Азоце» расказалі, як зьмяніліся пастаўкі пасьля ўвядзеньня санкцыяў


«Гродна Азот»
«Гродна Азот»

На прадпрыемстве адзначаюць праблемы, але цешацца з прычыны росту паставак у суседнюю Расею.

Прадпрыемства «Гродна Азот» за апошні год у рамках стратэгіі дывэрсыфікацыі экспарту азотных угнаеньняў на траціну нарасьціла пастаўкі прадукцыі ў Расею. У выніку ўдалося заняць на суседнім рынку долю 10% у нішы ўгнаеньняў карбаміда-аміячнай сумесі.

Пра гэта парталу glavagronom.ru расказаў намесьнік генэральнага дырэктара ў камэрцыйных пытаньнях ААТ «Гродна Азот» Аляксей Страчэня.

Зараз больш за 2/3 сваёй прадукцыі завод пастаўляе на ўнутраны рынак. Аднак даводзіцца ўлічваць, што сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Беларусі выбіраюць квоты на пастаўку мінэральных угнаеньняў з прадпрыемстваў канцэрну «Белнафтахім» і ААТ «Беларуськалій» усяго на 70%.

Таму трэба знаходзіць магчымасьці экспарту ў замежжа. І зараз прадпрыемства перавальвае ўгнаеньні праз 15 тэрміналаў Балтыйскага і Азоўскага мораў.

Паколькі транспартнае плячо ў экспартных пастаўках у апошнія гады павялічылася ў 2–4 разы, прадпрыемства значна пашырыла ўласны аўтапарк. У прыватнасьці, удалося набыць 350 цыстэрнаў для вадкіх азотных угнаеньняў, 300 мінэралавозаў, 100 цыстэрнаў для аміяку.

Адмыслоўцы «Гродна Азоту» прагназуюць, што бліжэйшым часам экспарт азотных угнаеньняў будуць стрымліваць тры тэндэнцыі:

  • рост цаны на газ,
  • высокая загружанасьць расейскай чыгункі,
  • рост чыгуначных тарыфаў.

Яшчэ ў 2022 годзе, як адзначыў Страчэня, Беларусі ўдалося пераарыентаваць болей за 40% экспарту азотных угнаеньняў на Расею.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG