(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Аляска (штат): розьніца паміж вэрсіямі — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Аляска (штат): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьмест выдалены Змесціва дададзена
д робат дадаў: new:अलास्का
д робат дадаў: ceb:Alaska
Радок 121: Радок 121:
[[bs:Aljaska]]
[[bs:Aljaska]]
[[ca:Alaska]]
[[ca:Alaska]]
[[ceb:Alaska]]
[[co:Alaska]]
[[co:Alaska]]
[[cs:Aljaška]]
[[cs:Aljaška]]

Вэрсія ад 09:21, 11 лістапада 2007

Аляска
Сьцяг Аляскі Герб Аляскі
Сьцяг Аляскі Герб Аляскі
Штат Аляска на мапе ЗША
Мянушка «Апошняя Мяжа»,
«Зямля Паўночнага Сонца»
Сталіца Джуна
Найбуйнейшы горад Анкорыдж
Плошча
1-я па ЗША
- агулам 1 717 854 км²
- сушы 1 481 347 км²
- вады 236 507 км²
- даўгата 130° 00' з. д. па 173° 00' з. д.
Насельніцтва
48-е па ЗША
- агулам 626 932
- шчыльнасьць 0,42/км²
Дата заснаваньня 3 студзеня 1959 (49-ы)
Губэрнатар Сара Палін
Часавы пас Аляскінскі: UTC-9/-8
Алеуцкі: UTC-10/-9
(заходняй даўгаты 169° 30')

Аляска (па-ангельску: Alaska) — самы вялікі па тэрыторыі штат ЗША, на паўночна-заходняй ускраіне Паўночнай Амерыкі. Уключае Алеўцкія абтокі.

Геаграфія

Штат размешчаны на крайнім паўночным захадзе кантынента, аддзелены ад Чукоцкага паўвострава (Расія) Берынгавым пралівам, на ўсходзе мяжуе з Канадай. Складаецца з мацерыковай часткі і вялікай колькасці абтокаў: архіпелаг Аляксандра, Алеуцкія абтокі, Абтокі Прыбылава, абток Кадзяк, абток Святога Лаўрына. Абмываецца Паўночным Ледавітым і Ціхім акіянамі. На Ціхаакіянскім узбярэжжы — Аляскінскі хрыбет; унутраная частка — плато вышынёй ад 1200 м на ўсходзе да 600 м на захадзе; пераходзіць у нізіну. На поўначы — хрыбет Брукс, за якім размешчаная Арктычная нізіна.

Гара Мак-Кінлі (6194 м) — самая высокая ў Паўночнай Амерыцы. Ёсць дзейныя вулканы. У гарах леднікі (Мэйлспін).

У 1912 у выніку вывяржэння вулкана паўстала Даліна дзесяці тысяч дымоў. Паўночную частку штата пакрывае тундра. Паўднёвей размяшчаюцца лясы. У склад штата ўваходзіць абток Малы Дыямід у Берынгавым праліве, размешчаны на адлегласці 4 км ад абтокі Вялікі Дыямід (у. Ратманава), які належыць Расіі.

На Ціхаакіянскім узбярэжжы клімат умераны, марскі, адносна мяккі; у астатніх раёнах — арктычны і субарктычны кантынентальны, з суровымі зімамі.

Найбуйнейшыя гарады

Гарады з насельніцтвам больш 100 000 чалавек
Гарады з насельніцтвам 10 000 — 100 000 чалавек
Гарады з насельніцтвам меней 10 000 чалавек
 

Адміністрацыйны падзел

У адрозненне ад большасці іншых штатаў ЗША, дзе асноўнай найніжэйшай адміністрацыйнай адзінкай мясцовага самакіравання з'яўляецца акруга (county), назва адміністрацыйных адзінак на Алясцы — бара (borough — «раён, які мае самакіраванне»). Яшчэ больш важнае іншае адрозненне — 15 бара і муніцыпалітэт Анкорыджу пакрываюць толькі частка тэрыторыі Аляскі. Астатняя тэрыторыя не мае досыць насельніцтва (прынамсі зацікаўленага) для фармавання мясцовага самакіравання. Дзеля прасцейшага перапісу насельніцтва і дзеля зручнасці кіравання тэрыторыі, якія не ўваходзяць ні ў адну акругу, падзеленыя на так званыя зоны перапісу насельніцтва (census area). Такіх зон на Алясцы налічваецца 11.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Аляскі

Гісторыя

Групы сібірскіх плямёнаў перайшлі пярэсмык (зараз Берынгаў праліў) 16—10 тысяч гадоў назад. Эскімосы сталі сяліцца на арктычным узбярэжжы, алеўты засялілі Алеуцкі архіпелаг.

Першымі еўрапейцамі, якія наведалі Аляску, былі Вітус Берынг і Аляксандр Чырыка (1741). Аляска стала калоніяй Расіі з 1744 (калонія называлася «Руская Амерыка»). Сталае паселішча рускіх было заснаванае ў 1784 на абтоку Кадзіак Рыгорам Шолахавам (зараз адзінае цалкам рускае паселішча — Нікалаеўск на паўвостраве Кенай, заснаванае і заселенае з 1968 года стараверамі).

Тэрыторыя Аляскі была прададзеная Расіяй ЗША па дамове паміж дзвюма краінамі ад 30 сакавіка 1867 [1] за 7,2 млн. даляраў (7,200,000$), што склала каля 2 цэнтаў за акр зямлі (банкаўскі чэк № 9759 [2]). Перамовы вялі расійскі амбасадар у ЗША Э. А. Сцекль і дзяржсакратар ЗША У. С'юард. Сярод чыннікаў, па якіх Расія вырашыла пазбавіцца Аляскі, называюць слабую развітасць эканомікі і аддаленасць Аляскі, а таксама боязь страціць калонію ў выніку вайсковых дзеянняў супраць ангельцаў без аніякага кампенсавання. Амерыканцы жа гэтай угодай хацелі нашкодзіць Вялікабрытаніі, "атачыўшы" Канаду, якая ў то час была брытанскай.

Праз пяць гадоў было знойдзена золата. Рэгіён развіваўся павольна аж да пачаткі залатой ліхаманкі на Кландайку 1896.

Аляска была абвешчаная штатам у 1959. З 1968 там распрацоўваюцца розныя мінеральныя рэсурсы, асабліва ў раёне заліва Прадха-Бі, на паўднёвым усходзе ад Роінта-Бараў. У 1977 пракладзены нафтаправод ад заліва Прадха-Бі да порта Валдзязоў. У 1989 разліццё нафты з танкера «Прынц Уільям» стала прычынай сур'ёзнага забруджвання навакольнага асяроддзя.

Эканоміка

На поўначы здабыча нафты-сырца (у раёне заліва Прудо і паўвострава Кінай; нафтаправод Аліеска даўжынёй 1250 км да порта Валдзез), прыроднага газу, вугля, медзі, жалеза, золата, цынку; рыбалоўства; гадоўля паўночных аленяў; лесанарыхтоўка і паляўніцтва; авіятранспарт; вайсковыя авіябазы. Турызм.

Здабыча нафты пачала граць вялізную ролю з 1970-х гг. пасля адкрыцця радовішчаў і пракладкі Трансаляскінскога трубаправода.

Насельніцтва

Хоць штат адзін з найменш населеных у краіне, у 1970-е гады сюды пераехалі шматлікія новыя жыхары, прыцягнутыя вакансіямі ў нафтавай прамысловасці і на транспарце, а ў 1980-е гады прырост насельніцтва склаў больш 36 адсоткаў.

Прырост насельніцтва апошніх дзесяцігоддзяў:

  • 1990 год — 550 000 жыхароў;
  • 2004 год — 648 818 жыхароў;
  • 2005 год — 663 661 жыхароў.

У 2005 годзе насельніцтва Аляскі павялічылася ў параўнанні з папярэднім годам на 5906 чалавек, або 0,9 %. У параўнанні з 2000 годам насельніцтва павялічылася на 36 730 чалавек (5,9 %). Гэтая лічба ўключае натуральны прырост насельніцтва на 36 590 чалавек (53 132 нараджэнні мінус 16 542 смерці) з моманту апошняга перапісу, а таксама павелічэнне дзякуючы міграцыі на 1181 чалавека. Іміграцыя з-за межаў Злучаных Штатаў павялічыла колькасць насельніцтва Аляскі на 5800 чалавек, у то час як унутраная міграцыя паменшыла яе на 4619 чалавек. Шчыльнасьць насельніцтва на Алясцы самая нізкая з усіх штатаў ЗША.

Каля 75 адсоткаў насельніцтва белыя, выхадцы з ЗША. У штаце каля 86 тыс. карэнных жыхароў — індзейцы (атапаскі, хайда, тлінкіты, сімшыяне), эскімосы і алеуты. У штаце жыве таксама невялікая колькасць нашчадкаў рускіх. Сярод асноўных рэлігійных груп — каталікі, праваслаўныя, баптысты і метадысты. Дзель праваслаўных, якая складае па розных адзнаках 8-10 %, з'яўляецца самой высокай у краіне. Апошнія 20 гадоў жыхары штата традыцыйна галасуюць за рэспубліканцаў.

Спасылкі