Аляска (штат): розьніца паміж вэрсіямі
д Робот: робот: избранная статья hu:Alaszka |
д робат дадаў: hi:अलास्का |
||
Радок 111: | Радок 111: | ||
[[Катэгорыя:Аляска|*]] |
[[Катэгорыя:Аляска|*]] |
||
{{Link FA|hu}} |
|||
[[an:Alaska]] |
[[an:Alaska]] |
||
Радок 150: | Радок 152: | ||
[[gv:Alaska]] |
[[gv:Alaska]] |
||
[[he:אלסקה]] |
[[he:אלסקה]] |
||
[[hi:अलास्का]] |
|||
[[hr:Aljaska]] |
[[hr:Aljaska]] |
||
[[ht:Alaska]] |
[[ht:Alaska]] |
||
[[hu:Alaszka]] |
[[hu:Alaszka]] |
||
[[hy:Ալյասկա]] |
[[hy:Ալյասկա]] |
||
[[ia:Alaska]] |
[[ia:Alaska]] |
Вэрсія ад 11:38, 27 чэрвеня 2008
Аляска | |||||
| |||||
Мянушка |
«Апошняя Мяжа», «Зямля Паўночнага Сонца» | ||||
---|---|---|---|---|---|
Сталіца | Джуна | ||||
Найбуйнейшы горад | Анкорыдж | ||||
Плошча | |||||
1-я па ЗША | |||||
- агулам | 1 717 854 км² | ||||
- сушы | 1 481 347 км² | ||||
- вады | 236 507 км² | ||||
- даўгата | 130° 00' з. д. па 173° 00' з. д. | ||||
Насельніцтва | |||||
48-е па ЗША | |||||
- агулам | 626 932 | ||||
- шчыльнасьць | 0,42/км² | ||||
Дата заснаваньня | 3 студзеня 1959 (49-ы) | ||||
Губэрнатар | Сара Палін | ||||
Часавы пас |
Аляскінскі: UTC-9/-8 Алеуцкі: UTC-10/-9 (заходняй даўгаты 169° 30') |
Аляска (па-ангельску: Alaska) — найвялікшы паводле тэрыторыі штат ЗША, на паўночна-заходняй ускраіне Паўночнай Амэрыкі. Улучае Алеуцкія абтокі.
Геаграфія
Штат разьмешчаны на крайнім паўночным захадзе кантынэнту, аддзелены ад Чукоцкай паўвыспы (Расея) Берынгавай пратокай, на ўсходзе мяжуе з Канадай. Складаецца з мацерыковай часткі і вялікай колькасьці абтокаў: архіпэляг Аляксандра, Алеуцкія абтокі, Абтокі Прыбылава, абток Кадзяк, абток Сьвятога Ляўрына. Абмываецца Паўночным Ледавітым і Ціхім акіянамі. На Ціхаакіянскім узьбярэжжы — Аляскінскі хрыбэт; унутраная частка — плато вышынёй ад 1200 м на ўсходзе да 600 м на захадзе; пераходзіць у нізіну. На поўначы — хрыбэт Брукс, за якім разьмешчаная Арктычная нізіна.
Гара Мак-Кінлі (6194 м) — найвышэйшая ў Паўночнай Амэрыцы. Ёсьць дзейныя вульканы. У гарах ледавікі (Мэйлсьпін).
У 1912 у выніку вывяржэньня вулькана паўстала Даліна дзесяці тысячаў дымоў. Паўночную частку штату пакрывае тундра. У паўднёвай разьмешчаныя лясы. У склад штату ўваходзіць абток Малы Дыямід у Берынгавай пратоцы, разьмешчаны на адлегласьці 4 км ад абтокі Вялікі Дыямід (у. Ратманава), які належыць Расеі.
На Ціхаакіянскім узьбярэжжы клімат умераны, марскі, адносна мяккі; у астатніх раёнах — арктычны і субарктычны кантынэнтальны, з суровымі зімамі.
Найбуйнейшыя гарады
Гарады з насельніцтвам больш 100 000 чалавек | ||||
Гарады з насельніцтвам 10 000 — 100 000 чалавек | ||||
Гарады з насельніцтвам меней 10 000 чалавек | ||||
Адміністрацыйны падзел
У адрозненьні ад большасьці іншых штатаў ЗША, дзе асноўнай найніжэйшай адміністрацыйнай адзінкай мясцовага самакіраваньня зьяўляецца акруга (county), назва адміністрацыйных адзінак на Алясцы — бара (borough — «раён, які мае самакіраваньне»). Яшчэ больш важнае іншае адрозненьне — 15 бара і муніцыпалітэт Анкорыджу пакрываюць толькі частка тэрыторыі Аляскі. Астатняя тэрыторыя ня мае дастаткова насельніцтва (прынамсі зацікаўленага) для фармаваньня мясцовага самакіраваньня. Дзеля прасьцейшага перапісу насельніцтва і для зручнасьці кіраваньня тэрыторыямі, якія не ўваходзяць ні ў адну акругу, яны падзеленыя на так званыя зоны перапісу насельніцтва (census area). Такіх зонаў на Алясцы налічваецца 11.
Гісторыя
Групы сыбірскіх плямёнаў перайшлі пярэсмык (зараз Берынгава пратока) 16—10 тысячаў гадоў таму. Эскімосы сталі сяліцца на арктычным узьбярэжжы, алеуты засялілі Алеуцкі архіпэляг.
Першымі эўрапейцамі, якія наведалі Аляску, былі Вітус Берынг і Аляксандар Чырыка (1741). Аляска стала калёніяй Расеі з 1744 (калёнія называлася «Расейская Амэрыка»). Сталае паселішча расейцаў было заснаванае ў 1784 на абтоку Кадзіяк Рыгорам Шолахавам (зараз адзінае цалкам расейскае паселішча — Нікалаеўск на паўвыспе Кенай, заснаванае і заселенае з 1968 года стараверамі).
Тэрыторыя Аляскі была прададзеная Расеяй ЗША па дамове паміж дзьвюма краінамі ад 30 сакавіка 1867 [1] за 7,2 млн. даляраў (7,200,000$), што склала каля 2 цэнтаў за акр зямлі (банкаўскі чэк № 9759 [2]). Перамовы вялі расейскі амбасадар у ЗША Э. А. Сцекль і дзяржсакратар ЗША У. С'юард. Сярод чыньнікаў, паводле якіх Расея вырашыла пазбавіцца Аляскі, называюць слабую разьвітасьць эканомікі і аддаленасьць Аляскі, а таксама боязь страціць калёнію ў выніку вайсковых дзеяньняў супраць ангельцаў без аніякага кампэнсаваньня. Амэрыканцы жа гэтай угодай хацелі нашкодзіць Вялікабрытаніі, "атачыўшы" Канаду, якая ў то час была брытанскай.
Празь пяць гадоў было знойдзенае золата. Рэгіён разьвіваўся павольна аж да пачатку залатой ліхаманкі на Кландайку 1896.
Аляска была абвешчаная штатам у 1959. З 1968 там распрацоўваюцца розныя мінэральныя рэсурсы, асабліва ў раёне затокі Прадха-Бі, на паўднёвым усходзе ад Роінта-Бараў. У 1977 пракладзены нафтаправод ад затокі Прадха-Бі да порта Валдзязоў. У 1989 разьліцьцё нафты з танкера «Прынц Уільям» стала прычынай сур'ёзнага забруджваньня навакольнага асяродзьдзя.
Эканоміка
На поўначы здабыча нафты-сырцу (у раёне затокі Прудо і паўвыспы Кінай; нафтаправод Аліеска даўжынёй 1250 км да порта Валдзез), прыроднага газу, вуглю, медзі, жалеза, золата, цынку; рыбалоўства; гадоўля паўночных аленяў; лесанарыхтоўка і паляўніцтва; авіятранспарт; вайсковыя авіябазы. Турызм.
Здабыча нафты пачала граць вялізную ролю з 1970-х гг. пасьля адкрыцьця радовішчаў і пракладкі Трансаляскінскога трубаправоду.
Насельніцтва
Хоць штат адзін з найменш населеных у краіне, у 1970-е гады сюды пераехалі шматлікія новыя жыхары, прыцягнутыя вакансіямі ў нафтавай прамысловасьці і на транспарце, а ў 1980-е гады прырост насельніцтва склаў больш за 36 адсоткаў.
Прырост насельніцтва апошніх дзесяцігодзьдзяў:
- 1990 год — 550 000 жыхароў;
- 2004 год — 648 818 жыхароў;
- 2005 год — 663 661 жыхароў.
У 2005 годзе насельніцтва Аляскі павялічылася ў параўнаньні з папярэднім годам на 5906 чалавек, або 0,9 %. У параўнаньні з 2000 годам насельніцтва павялічылася на 36 730 чалавек (5,9 %). Гэтая лічба ўлучае натуральны прырост насельніцтва на 36 590 чалавек (53 132 нараджэньні мінус 16 542 смерці) з моманту апошняга перапісу, а таксама павелічэньне дзякуючы міграцыі на 1181 чалавекі. Іміграцыя з-за межаў Злучаных Штатаў павялічыла колькасьць насельніцтва Аляскі на 5800 чалавек, у той час як унутраная міграцыя паменшыла яе на 4619 чалавек. Шчыльнасьць насельніцтва на Алясцы самая нізкая з усіх штатаў ЗША.
Каля 75 адсоткаў насельніцтва белыя, выхадцы з ЗША. У штаце каля 86 тыс. карэнных жыхароў — індзейцы (атапаскі, хайда, тлінкіты, сімшыяне), эскімосы і алеуты. У штаце жыве таксама невялікая колькасьць нашчадкаў расейцаў. Сярод асноўных рэлігійных групаў — каталікі, праваслаўныя, баптысты і мэтадысты. Дзель праваслаўных, якая складае па розных адзнаках 8-10 %, зьяўляецца найвышэйшай у краіне. Апошнія 20 гадоў жыхары штату традыцыйна галасуюць за рэспубліканцаў.
Спасылкі
- State of Alaska website
- US Census Bureau
- Alaska.com Information
- Alaska Travel Industry Association
- Alaska Newspapers
Вонкавыя спасылкі
Аляска (штат) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў