(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Барыс Іванавіч Сачанка — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Барыс Іванавіч Сачанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Jauhienij (гутаркі | унёсак) у 16:21, 23 траўня 2011. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Барыс Іванавіч Сачанка
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы І. Сібарсач, Р. Сібарсач
Нарадзіўся 15 траўня 1936(1936-05-15)
Памёр 5 ліпеня 1995(1995-07-05)[1] (59 гадоў)
Пахаваны
Дзеці Сьвятлана Явар[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, перакладнік, выдавец
Мова беларуская мова
Дэбют апавяданьне «Плынь», 1956
Прэміі
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»
Мэдаль Францішка Скарыны
Мэдаль Францішка Скарыны
Узнагароды
http://sachenko.iatp.by/

Барыс Іванавіч Сачанка (15 траўня 1936, Вялікі Бор, Хойніцкі раён, Гомельская вобласьць — 5 ліпеня 1995, Менск, Беларусь) — беларускі пісьменьнік, перакладнік і выдавец.

Біяграфія

Бацька, Іван Мікалаевіч, працаваў у хімлясгасе. Маці, Вера Міхайлаўна, працавала ў калгасе, але мусіла шмат клапаціцца пра дзяцей, якіх у сям’і было сямёра. У 1943 годзе нацыскія войскі спалілі Вялікі Бор, а у чэрвені таго ж года, Барыс, разам з бацькамі, быў вывезены ў Нямеччыну. Працаваў на фэрме нямецкага землеўласьніка. Затым быў лягер перамешчаных асобаў. Вярнуўся на радзіму ў 1945 годзе.

У 1955 годзе Сачанка паступае на аддзяленьне журналістыкі філялягічнага факультэту БДУ, скончыў у 1960. У час вучобы ва ўнівэрсытэце (з 1958) пачаў працаваць у часопісе «Вожык».

Друкаваць свае творы Барыс Сачанка пачаў яшчэ будучы студэнтам. У 1956 годзе часопіс «Маладосць» надрукаваў апавяданьне «Плынь». У сааўтарстве з Янкам Сіпаковым і Рыгорам Барадуліным пад псэўданімамі І. Сібарсач ці Р. Сібарсач зьмяшчалі ў «Вожыку» вострыя і надзённыя крытычныя нататкі, артыкулы, гумарэскі, сатырычныя замалёўкі.

У 19601976 працаваў у аддзеле прозы часопіса «Полымя», у 19761986 — сакратар праўлення Саюзу пісьменьнікаў БССР. З 1986 — загадчык рэдакцыі перакладной замежнай літаратуры выдавецтва «Мастацкая літаратура». У 19931995 гадах — галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя».

Прымаў удзел у рабоце XXXV сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН (1980). Сябра СП СССР (з 1960).

Творчасць

Уласныя творы

  • 1960 — «Плынь» / дэбют, апавяданьне ў часопісе «Маладосць»

Кнігі прозы:

  • 1960 — «Дарога ішла празь лес» / кніга прозы
  • 1962 — «Барвы раньняй восені»
  • 1964 — «Зямля маіх продкаў»
  • 1966 — «Пакуль не разьвіднела»
  • 1968 — «Апошнія і першыя»
  • 1971 — «Дарогі»
  • 1971 — «Аксана»
  • 1973 — «Памяць»
  • 1976 — «Тры аповесьці»
  • 1978 — «Ваўчыца з Чортавай Ямы»
  • 1987 — «Горкая радасьць вяртаньня»
  • 1989 — «Вечны кругазварот»
  • 1989 — «Родны кут»

Раман

  • 1975 — «Чужое неба»

Трылогія

  • «Вялікі Лес» (1980, 1982, 1984)

Кнігі гумару і сатыры

  • 1966 — «Вол-фігурыст»
  • 1969 — «Халасцяк»

Кнігі крытыкі і эсэістыкі

  • 1985 — «Жывое жыццё»
  • 1990 — «Сняцца сны аб Беларусі...»

Кнігі для дзяцей

  • 1986 — «Кошык малін»
  • 1987 — «Бабка Адарка»

У 1981 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.

Пераклады

Перакладаў з сэрбскай, славацкай, польскай моваў. Пераклаў на беларускую мову аповесьць Я. Гуцалы «Школьны хлеб» (1976), П. Андрэева (П. Абрасімава) «Аповесьць пра майго сябра» (1979), кнігу аповесьцяў і апавяданьняў І. Андрыча «Трывожны год» (1978), п'есы А. Салынскага «Барабаншчыца» (пастаўленая ў 1978) і А. Галіна «Апошняе спатканьне» (пастаўлена ў 1980), паасобныя творы М. Прышвіна, С. Нікіціна, У. Багамолава, П. Мірнага, М. Кацюбінскага, Ф. Крайцвальда і інш.

Укладальнік кніг

Укладальнік кніг аповесьцяў і апавяданьняў Я. Гушчы «Пан Грацыян і іншыя» (1976), Я. Івашкевіча «Дзяўчына і галубы» (1977), выбранай прозы М. Булгакава (1985), Ф. Салагуба (1987), Б. Пільняка (1988), У. Набокава (1989), зборніка паэзіі Л. Геніюш «Белы сон» (1990), 2-томнай «Анталогіі рускага савецкага апавядання» (1987). У часопісах «Полымя», «Маладосць», «Спадчына», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» апублікаваў (з прадмовамі і каментарыямі) забытыя ці малавядомыя і зусім невядомыя творы Я. Купалы, Я. Коласа, В. Ластоўскага, К. Сваяка, Л. Геніюш, У. Жылкі, У. Клішэвіча, А. Салаўя і інш. Напісаў сцэнар дакумэнтальнага фільму «Алесь Гарун» (зьняты ў 1990).

Узнагароды

  • Два ордэны «Знак Пашаны»
  • Медаль Францыска Скарыны
  • Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1982) за кнігу «Ваўчыца з Чортавай Ямы»
  • Ляўрэат Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя І.Мележа (1991) за кнігу «Сняцца сны аб Беларусі...».

Літаратура

  • Сачанка Барыс // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Сачанка Барыс // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.

Вонкавыя спасылкі

  1. ^ Boris Ivanovič Sačenko // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.