(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Віктар Жаўняровіч — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Віктар Жаўняровіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Віктар Жаўняровіч, захаваная ўдзельнікам Knedlik-Pod (гутаркі | унёсак) у 14:13, 3 траўня 2022. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Віктар Жаўняровіч
Дата нараджэньня 27 жніўня 1913
Месца нараджэньня Чыта
Дата сьмерці 27 лютага 2005
Месца сьмерці Францыя
Месца вучобы
Занятак маляр, опэрны сьпявак

Віктар Жаўняровіч (27 жніўня 1913, Чыта — 27 лютага 2005, Францыя) — беларускі мастак і сьпявак.

Нарадзіўся ў Чыце ў сям’і чыгуначнага служачага, выхадца з Друі. Бацька быў прызваны на Першую сусьветную вайну, адкуль не вярнуўся[1]. У 1922 годзе з маці вярнуўся ў Беларусь. Вучыўся ў гімназіі імя Л. Сапегі ў Друі, пазьней у Кансэрваторыі імя М. Карловіча ў Вільні па клясе опэрнага вакалу.

Адначасова займаўся маляваньнем, удзельнічаў у выставах Таварыства незалежных мастакоў. Быў знаёмы з Фэрдынандам Рушчыцам, Язэпам Драздовічам, Пётрам Сергіевічам.

Другая сусьветная вайна перапыніла навучаньне. У 1945 годзе апынуўся ў Францыі, працаваў на складзе паліва звычайным рабочым. Паступіў у Парыскую кансэрваторыю, дзе вучыўся пад кіраўніцтвам прафэсара Бэрнаці, аднак немагчымасьць атрымаць стыпэндыю змусіла адмовіцца ад навучаньня. Сьпяваў і маляваў прыватна. З часам стаў удзельнікам найважнейшых мастацкіх выставаў, што ладзіліся ў Парыжы, атрымоўваў узнагароды. Меў пэрсанальную выставу, ладжаную БІНіМам у Нью-Ёрку. Тэмы твораў у яго былі ў асноўным беларускія.

  1. ^ Інтэр’ю з Віктарам Жаўняровічам «Беларус» 1976 № 226—227