(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Акалоўскі сельсавет — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Акалоўскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вэрсія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі броўзэру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку броўзэру.
Акалоўскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Акалова
Дата ўтварэньня 20 жніўня 1924
Насельніцтва
  • 1051 чал. (2019)
Плошча
  • 159,13 км²
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
Паштовыя індэксы 223141
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Акало́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Акалова.

Гісторыя

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Плешчаніцкага раёну Барысаўскай акругі. 24 верасьня 1926 году рэарганізаваны ў Акалоўскі нацыянальны польскі сельсавет. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Менскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 году ў Плешчаніцкім раёне БССР. 26 траўня 1935 году рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 году ў складзе Менскай вобласьці.

25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Лагойскага раёну. 30 студзеня 1976 году да сельсавету далучана частка скасаванага Прусавіцкага сельсавету (15 вёсак: Востраў, Глебаўшчына, Губа, Далькавічы, Жыдаўка, Забалоцьце, Капатніца, Крутая Гара, Падчарніца, Прусавічы, Раўнядзь, Рубеж, Станавішча, Тарасіно і Чарніца)[1].

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 1206 чалавек[2], зь іх 95,1% — беларусы, 3,9% — расейцы, 0,6% — украінцы[3].

Краніцы

  1. ^ Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 студзеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).
  2. ^ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура