(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Шчорсы — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Шчорсы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шчорсы
лац. Ščorsy
Бібліятэка Храптовічаў
Бібліятэка Храптовічаў
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Наваградзкі
Сельсавет: Шчорсаўскі
Вышыня: 139 м н. у. м.
Насельніцтва:
  • 621 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1597
Паштовы індэкс: 231428
СААТА: 4243860051
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°38′36″ пн. ш. 26°10′45″ у. д. / 53.64333° пн. ш. 26.17917° у. д. / 53.64333; 26.17917Каардынаты: 53°38′36″ пн. ш. 26°10′45″ у. д. / 53.64333° пн. ш. 26.17917° у. д. / 53.64333; 26.17917
Шчорсы на мапе Беларусі ±
Шчорсы
Шчорсы
Шчорсы
Шчорсы
Шчорсы
Шчорсы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Шчо́рсы[1] — вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Нёману. Цэнтар сельсавету Наваградзкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2008 год — 577 чалавек. Знаходзіцца за 24 км на паўночны ўсход ад Наваградку, за 47 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня; на скрыжаваньні аўтамабільных дарог на Любчу, Івянец і Карэлічы.

Шчорсы — старажытная вёска на гістарычнай Наваградчыне, адна з колішніх рэзыдэнцыяў магнацкага роду Храптовічаў. Да нашага часу тут часткова захаваліся збудаваныя ў стылі клясыцызму сядзібна-паркавы ансамбль і царква Сьвятога Дзьмітрыя, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся клясыцыстычны палац Храптовічаў, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.

На думку географа В. Жучкевіча тапонім «Шчорсы» ўтварыўся ад прозьвішча Шчорс[2].

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Шчорсы ўпамінаюцца ў XV ст. як уладаньне Храптовічаў. Паводле паданьня, у XIV ст. (магчыма, з 1386 году) у Шчорсах існавала царква, якая далучылася да складзенай у 1596 годзе Берасьцейскай уніі. Старажынасьць сьвятыні пацьвярджае царкоўны дакумэнт, датаваны 1627 годам[3].

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Шчорсы ўвайшлі ў склад Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва. У 1758 годзе старая драўляная царква згарэла, на яе месцы ў 1776 годзе з фундацыі канцлера вялікага Яўхіма Храптовіча ўзьвялі новую мураваную. У гэты ж час Я. Храптовіч збудаваў тут палацавы комплекс з паркам і сажалкамі. Пры палацы існавала багатая бібліятэка.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Шчорсы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Наваградзкім павеце. У пачатку XIX ст. тут адкрылася парафіяльная школа. Па скаваньні уніі ў 1839 годзе расейскія ўлады ліквідавалі гэтую адукацыйную ўстанову, новая школа зьявілася ў Шчорсах толькі каля 1866 году. На 1845 год у маёнтку было 62 вёскі (8524 душы сялянаў і 1130 двароў), 20 513 дзесяцінаў зямлі. На 1890 год у вёсцы Шчорсах было 156 двароў[3]. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у сяле было 7 двароў, дзеялі 2 царквы, працавалі валасная ўправа, вучэльня і карчма[4].

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Шчорсы занялі войскі Нямецкай імпэрыі, палац Храптовічаў пацярпеў ад ваенных дзеяньняў, мясцовую бібліятэку вывезьлі і перадалі пазьней Кіеўскаму ўнівэрсытэту.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Шчорсы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Шчорсаўскай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[5]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад Беларускай ССР[6]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Шчорсы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гмаіны Наваградзкага павету.

У 1939 годзе Шчорсы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету. На 2003 год у вёсцы было 294 двары, на 2008 год — 286. У 2000-я гады Шчорсы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 41 чал. у сяле Шчорсах
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 400 чал. у вёсцы Шчорсах і 108 чал. у фальварку Шчорсах
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 614 чал.[7]; 2008 год — 577 чал.

У Шчорсах працуюць сярэдняя школа, лякарня, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У розны час у Шчорсах спыняліся Адам Міцкевіч, Уладзіслаў Сыракомля, Ян Чачот і іншыя.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 414.
  3. ^ а б Jelski A. Szczorsy // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 860.
  4. ^ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 501.
  5. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  6. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  7. ^ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 500.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]