(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Марсэль Шмэльцэр — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Марсэль Шмэльцэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марсэль Шмэльцэр
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 студзеня 1988(1988-01-22)[1][2] (36 гадоў)
Рост 181 см
Вага 77 кг
Пазыцыя задні абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2008
2008—2022
Барусія Дортмунд II
Барусія Дортмунд
36 (0)
258 (3)
Зборныя
2010—2014 Нямеччына 16 (0)

Марсэль Шмэльцэр (па-нямецку: Marcel Schmelzer; нарадзіўся 22 студзеня 1988 году, Магдэбург, НДР) — былы нямецкі футбаліст, абаронца. Часам прыцягваўся да матчаў нацыянальнай зборнай Нямеччыны, разам зь якой браў удзел у чэмпіянаце Эўропы 2012 году.

Марсэль пачынаў займацца футболам у сваім родным горадзе Магдэбургу, трэніраваўся спачатку ў «Фартуне», а затым і ў аднайменным клюбе «Магдэбург».

У 17 гадоў яго заўважыла дортмундзкая «Барусія» й запрасіла ў моладзевую каманду. У 2008 годзе падпісаў прафэсійны кантракт з «Барусіяй». 16 жніўня 2008 году дэбютаваў у Бундэсьлізе, згуляўшы ў выязным матчы першага туру супраць левэркузэнскага «Баеру», які скончыўся перамогай дортмундцаў зь лікам 3:2. Марсэль зьявіўся на поле на 78-й хвіліне, замяніўшы Дэдэ[3].

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў у складзе зборнай Нямеччыны 17 лістапада 2010 году ў таварыскай гульні супраць зборнай Швэцыі ў Гётэборгу (0:0). Акрамя яго ў матчы ўдзельнічалі ягоныя напарнікі па «Барусіі» Матс Гумэльс, Марыё Гёцэ й Кевін Гроскройц.

«Барусія»:

  1. ^ а б в MARCEL SCHMELZER // Argentine Soccer Database (гішп.)
  2. ^ а б в Marcel Schmelzer // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. ^ Spielstatistik Bayer Leverkusen - Borussia Dortmund 2:3 (1:2). fussballdaten.de

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]