7 сакавіка
Выгляд
← сакавік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
2024 год Усе дні |
7 сакавіка́ — 67-ы дзень году (66-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 300 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1768 — паводле дамовы паміж Расейскай імпэрыяй і Польшчай праваслаўныя і каталікі на тэрыторыі Рэчы Паспалітай атрымалі аднолькавыя правы
- 1876 — Аляксандар Грэм Бэл запатэнтаваў тэлефон
- 1914 — газэта «Наша Ніва» пачынае выхадзіць за подпісам Янкі Купалы як рэдактара
- 1924 — Прэзыдыюм ЦВК СССР выдаў пастанову «Аб аб’яднаньні ў складзе БССР усіх тэрыторыяў з большасьцю беларускага насельніцтва»
- 1931 — створанае Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА)
- 1933 — Чарлз Дароў стварыў настольную гульню «Манаполію»
- 2008 — у адказ на амэрыканскія санкцыі Беларусь адклікала ў Менск для кансультацыяў амбасадара ў ЗША Міхаіла Хвастова
- 2018 — выйшаў музычны відэакліп «8 сакавіка», які стаў найбольш прагляданым сярод беларускамоўных
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 189 — Публіюс Сэптыміюс Гэта, Імпэратар Рымскай імпэрыі
- 1680 — Іван Казырэўскі, расейскі землепраходзец беларускага паходжаньня
- 1693 — Клімэнт XIII, папа рымскі
- 1759 — Тамаш Ваўжэцкі, адзін з кіраўнікоў Паўстаньня 1794 году
- 1781 — Юзэф Завадзкі, віленскі друкар
- 1785 — Алясандра Мандзоні, знакаміты італьянскі пісьменьнік
- 1839 — Адольф Дыгасінскі, польскі пісьменьнік, публіцыст, пэдагог
- 1850 — Томаш Масарык, кіраўнік чэскай дзяржавы
- 1872 — Васіль Залатароў, беларускі кампазытар
- 1875 — Марыс Равэль, францускі кампазытар
- 1921 — Антон Саванюк, былы беларускі паліцыянт, які праз 55 гадоў быў асуджаны за ваенныя злачынствы ў Вялікабрытаніі
- 1932 — Уладзімер Дахно, савецкі і ўкраінскі мастак-мультыплікатар, рэжысэр
- 1937 — Станіслаў Галактыёнаў, беларускі савецкі і амэрыканскі навуковец, адзін з заснавальнікаў малекулярнага мадэляваньня
- 1938 — Міхась Чарняўскі, беларускі гісторык
- 1959 — Лючана Спалецьці, італьянскі футбольны трэнэр
- 1970 — Рэйчэл Вайз, брытанская акторка
- 1986 — Максім Бабічаў, беларускі гандбаліст
- 1988 — Мікіта Букаткін, беларускі футбаліст
- 1994 — Марвін Дукш, нямецкі футбаліст
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1274 — Тамаш Аквінскі, італьянскі каталіцкі філёзаф і багаслоў-схаласт
- 1490 — Іван Іванавіч Малады, маскоўскі ваеначальнік, князь маскоўскі
- 1576 — Дзьмітры Сапега, прыдворны каралеўскі, падстароста берасьцейскі
- 1724 — Інакенцыюс XIII, папа рымскі
- 1751 — Лявон Міхал Радзівіл, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, стражнік польны літоўскі
- 1931 — Павал Дземідовіч, дасьледнік беларускае этнаграфіі і фальклёру
- Аксэлі Гален-Калела, фінскі мастак
- 1932 — Арыстыд Брыян, францускі палітычны дзяяч Трэцяй рэспублікі, неаднаразова прэм’ер-міністар Францыі
- 1943 — Фабіян Акінчыц, беларускі палітык
- 1964 — Гаўрыла Віер, беларускі мастак
- 1983 — Антон Сокал-Кутылоўскі, беларускі вайсковы і грамадзкі дзяяч, ўдзельнік Слуцкага збройнага чыну 1920 году
- 1991 — Анатоль Грачанікаў, беларускі паэт, галоўны рэдактар часопіса «Маладосьць»
- Ёзэф Паленічэк, чэскі кампазытар і піяніст
- 1997 — Эдўард Мілз Пэрсэл, амэрыканскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы, адкрывальнік эфэкту Сьміта-Парсэла
- 1999 — Стэнлі Кубрык, амэрыканскі кінарэжысэр і прадусар
- 2009 — Ян Арлазораў, расейскі тэатральны і эстрадны актор
- Яна Палякова, беларуская праваабаронца, юрыст
- 2012 — Уладзімеж Смалярак, польскі футбаліст
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Імяніны пр. Маўрыкія, Афанасія, к. Апанаса, Піліпа