Анігіляцыя
Анігіля́цыя(ад лацінскага annihilatio — зьнішчэньне) — працэс узаемадзеньня элемэнтарнае часьцінкі з антычасьцінкай, у выніку якога яны пераўтвараюцца ў іншыя часьцінкі. Тыповы і добра вядомы прыклад — анігіляцыя электронна-пазытронных (e- — e+) пар за кошт электрамагнітнага ўзаемадзеяньня, якія, ў залежнасьці ад арыентацыі сьпінаў, пры гэтым пераўтвараюцца ў 2 ці 3 фатоны. Тэрмін «анігіляцыя», які ўзьнік гістарычна — недакладны, анігіляцыя — не зьнішчэньне матэрыі, а пераход яе ў іншую форму, які адбываецца ў адпаведнасьці з законамі захаваньня. Паводле закону захаваньня электрычнага зараду прадуктамі анігіляцыі могуць быць толькі часьцінкі, сумарны зарад якіх роўны нулю. Закон захаваньня энэргіі-імпульсу не дазваляе пераўтварацца свабоднай e- — e+ пары ў адзін фатон. Гэтыя правілы справядлівыя таксама для адваротнага працэсу нараджэньня e- — e+-пары свабоднымі фатонамі.
Анігіляцыя — гэта толькі адзін з магчымых раўнапраўных працэсаў узаемадзеяньняў (каналаў рэакцыі) элемэнтарнае часьцінкі з антычасьцінкай. Напрыклад пры ўзаемадзеяньні электрона і пазытрона, акрамя анігіляцыі, магчымы таксама пругкае і няпругкае расьсейваньне і інш. працэсы. Пара e- — e+ можа ўтвараць недаўгавечную зьвязаную сыстэму — пазытроній, падобны да атама вадароду, у якім месца пратона займае пазытрон. Анігіляцыя e- — e+ можа ісьці за кошт слабога ўзаемадзеяньня элемэнтарных часьцінак (напр. пераўтварэньне e- — e+ у пару нейтрына-антынейтрына), за кошт электраслабага ўзаемадзеяньня (пераўтварэньне e- — e+ пары ў мюённую