(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаем у Вікіпэдыі,
вольнай энцыкляпэдыі, якую можа рэдагаваць кожны.
Турыстычны знак да помніку ахвярам Галакосту ў канцлягеры Клёага
Турыстычны знак да помніку ахвярам Галакосту ў канцлягеры Клёага

Галакост у Эстоніі — сыстэматычны перасьлед і вынішчэньне жыдоў нямецкімі нацыстамі і калябарантамі на акупаванай тэрыторыі Эстоніі ў пэрыяд Другой сусьветнай вайны, частка агульнае палітыкі нацыстаў і іхніх хаўрусьнікаў па зьнішчэньні жыдоў. Часам у гэтае азначэньне ўключаюць таксама вынішчэньне эстонскіх цыганаў. У Эстоніі было зьнішчана ад 7500 да 8500 жыдоў (у тым ліку 963 мясцовых) і ад 400 да 1000 цыганаў. Агулам, паводле афіцыйных зьвестак МЗС Эстоніі, на тэрыторыі рэспублікі за пэрыяд нямецкай акупацыі былі забітыя блізу 8000 жыхароў Эстоніі і 20 тысячаў жыхароў іншых краінаў, улучаючы савецкіх ваеннапалонных. 57% даваенных жыдоў былі эвакуяваныя з Эстоніі, 10% — высланыя, 11% былі ў войску, 22% засталіся ў ЭССР і загінулі.
(артыкул цалкам…)

Беларуская гандлёва-прамысловая палата — некамэрцыйная арганізацыя юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі, заснаваная ў сьнежні 1952 году ў якасьці Беларускага аддзяленьня Ўсесаюзнай гандлёвай палаты.

На 2022 год налічвала звыш 2500 прадпрыемстваў-сябраў у Беларусі. Аказвала звыш 100 відаў паслугаў дзеля падтрымкі сваіх сябраў у замежным гандлі. Мела каля 1000 пагадненьняў і мэмарандумаў з больш як 100 краінамі. За мяжой працавала звыш 40 прадстаўнікоў БелГПП. Была заснавальніцай 23-х справавых радаў з замежнымі супольнікамі. У рамках інфармацыйнай плятформы «Голас бізнэсу» зьбірала прапановы прадпрыемстваў у паляпшэньні ўкладальніцка-справавога асяродзьдзя для прадстаўленьня ва ўрадзе Беларусі і міжнародных арганізацыях. Аказвала звыш 70 відаў падтрымкі сваім сябрам са зьніжкай і бясплатна. Штогод абнародавала дасьледаваньні замежных рынкаў пра найвыгаднейшыя іх таварныя галіны і магчымых супольнікаў. Звыш 20 гадоў выходзіў бюлетэнь «Мэркур» з камэнтарамі экспэртаў пра вядзеньне прадпрымальніцтва за мяжой. Штогод выпускалі зборнік «Беларускія экспартэры» пра больш як 2200 айчынных вытворцаў. У рамках канцэпцыі «Лічбавая БелГПП» празь Сеціва аказвалі паслугі, праводзілі мерапрыемствы он-лайн і распаўсюджвалі выданьні. БелГПП улучала 10 установаў: 6 абласных аддзяленьняў з правам юрыдычнай асобы, 3 унітарныя прадпрыемствы «Белінтэрэкспа», «Белпатэнтсэрвіс» і «Цэнтар дзелавой адукацыі», а таксама Міжнародны арбітражны суд пры БелГПП. Дзеля крокавай даступнасьці ў 30 местах Беларусі працавалі прадстаўніцтвы абласных аддзяленьняў БелГПП.
(артыкул цалкам…)

Малады японскі макак (Macaca fuscata) пазяхае. Парк малпаў Дзігакудані, Нагана(be), Японія.
Малады японскі макак (Macaca fuscata) пазяхае. Парк малпаў Дзігакудані, Нагана(be), Японія.

Актуальныя падзеі


Памерлі: * Джэймз Эрл Джонз (93 гады)

Гэты дзень у гісторыі

Мапа з нанесеным на яе разьмяшчэньнем калайдэру
Мапа з нанесеным на яе разьмяшчэньнем калайдэру

10 верасьня:

  • 1627 — францускае войска на чале з кардыналам Рышэльё распачало аблогу фартэцыі гугенотаў
  • 1894 — у Лёндане ўпершыню аштрафавалі кіроўцу ў нецьвярозым стане
  • 1919 — падпісаньне мірнае дамовы паміж краінамі Антанты і Аўстрыяй
  • 1937 — у Комі АССР савецкія карныя органы расстралялі Язэпа Мамоньку, беларускага грамадзка-палітычнага дзеяча
  • 1960 — на XVII летніх Алімпійскіх гульнях у Рыме перамогу ў марафонскім бегу здабыў этыёпскі бягун Абэбэ Бікіла, які бег басанож
  • 1990 — у Менску прайшла ўстаноўчая канфэрэнцыя Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»
  • 2008 — афіцыйны запуск Вялікага гадроннага калайдэру (на выяве)
  • Ці ведаеце вы...

    З новых артыкулаў (4—31 жніўня)
    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, зь якіх больш за 1 000 000 артыкулаў маюць:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.