(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Æ — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Æ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Літара лацінкі Æ
Ææ
Выява
 Â Ã Ä Å Æ Ç È É Ê 
Зьвесткі
Тып пашыраная лацінская літара, альфабэтны; лігатура
Гук [æ] [a] [i] [e]
Назва ў Юнікодзе
latin capital ligature ae
latin small ligature ae
Юнікод Æ: U+00C6
æ: U+00E6
HTML Æ‎: &#198, &#xc6
æ‎: &#230, &#xe6
UTF-16 Æ‎: 0xC6
æ‎: 0xE6
URL-код Æ: %C3%86
æ: %C3%A6
Разьвіцьцё
Іншае
Кірунак пісьма зьлева направа
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Æ, æ (эш; курсіў: Æ æ) — літара пашыранай лацінкі; графэма, якая складаецца зь літар A і E. Пачаткова лігатура, якая пазначае лацінскі дыфтонг, пазьней стала поўнай літарай альфабэту некаторых моваў, такіх як дацкая, фарэрская, нарвэская й ісьляндзкая.

Выкарыстоўваецца ўва ангельскай мове, лацінскай, францускай, ува германскіх мовах; ува асэтынскай мове.

Сымбаль [æ] выкарыстоўваецца ў МФА для абазначэньня ненапружанага неагубленага галоснага пярэдняга шэрагу нізкага ўзвышэньня, як у ангельскам слове cat (па-беларуску: кот), хутчэй за ўсё, гэты гук у старажытнаангельскай і пазначаўся адпаведнай літарай[1].

Графэма HTML Юнікод TeX
Æ Æ U+00C6 \AE
æ æ U+00E6 \ae

Варыянты літары з рознымі дыякрытычнымі знакамі[a]:

  • Ǣ ǣ
  • Ǽ ǽ
  • Æ̀ æ̀
  • Æ̂ æ̂
  • Æ̃ æ̃

У кірылічным альфабэце ёсьць ідэнтычная літара — Ӕ, ӕ.

  1. ^ Больш падрабязную інфармацыю можна знайсьці ў іх запісах на Вікіслоўніку ( ǣ, , etc.), і на старонцы прыкладаньня: Variations of ae.