(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Ŭ — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Ŭ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Літара лацінкі U нескладовае
Ŭŭ
Выява
 Ť Ŧ Ũ Ū Ŭ Ů Ű Ų Ŵ 
Іншыя назвы U з брэвэ
U кароткае
У нескладовае
Зьвесткі
Тып пашыраная лацінская літара, альфабэтны;
Гук [w], [], [v], [], [], [], [ua], [uo], [meu], [i], [j], [ʊ], [ʌ]
Альфабэтная пазыцыя 31 (у беларускай лацінцы)
Назва ў Юнікодзе
latin capital letter u with breve
latin small letter u with breve
Юнікод Ŭ: U+016C
ŭ: U+016D
HTML Ŭ‎: &#364, &#x16c
ŭ‎: &#365, &#x16d
UTF-16 Ŭ‎: 0x16C
ŭ‎: 0x16D
URL-код Ŭ: %C5%AC
ŭ: %C5%AD
Гісторыя
Час зьяўленьня 1853—1854 гг.[1][2]
Варыяцыі U Ü W
Разьвіцьцё
Іншае
Кірунак пісьма зьлева направа
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Ŭ, ŭ (u нескладовае; курсіў: Ŭ ŭ) — 31-ая літара беларускага лацінскага альфабэту[3][4][5][6]. Таксама зьяўляецца 26-ай літарай альфабэту эспэранта[7][8], 36-ай у джарайскай мове[9], выкарыстоўвалася ў румынскай мове[10].

Ŭ / ŭ, кап.: ŭ
кір.: Ў / ў · бел. араб.: وْ
Назва па-беларуску: u nieskładovaje, u karotkaje (у нескладовае, у кароткае)
Пазыцыя 31 (у беларускім альфабэце)
Гук галосны, часам паўгалосны[11]
МФА [w][12]
Прыклад abjektyŭ

У беларускай мове

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У беларускай лацінцы літара мае назву u nieskładovaje (у нескладовае) й выкарыстоўваецца як эквівалент кірылічнае літары у нескладовае (Ў ў)[13].

Таксама выкарыстоўваецца ў Інструкцыі па трансьлітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь літарамі лацінскага альфабэту[14][15], мовазнаўчай трансьлітарацыі, ALA-LC[16] , у «Bielarulacinka», у нацыянальнай трансьлітарацыі-2007.

У беларускі альфабэт уведзеная этнографам Аляксандрам Рыпінскім. Ён ужыў ŭ упершыню ў беларускіх тэкстах кнігаў, выдадзеных у Лёндане ў 1853—1854 гадох[1][2].

Да ўвядзеньня літары ў беларускую мову замест яе выкарыстоўваліся іншыя літары: ú, u, ǔ, w̆, u̯[17].

У джарайскай мове абазначае кароткі галосны [ŭ] або глёталізаваны [] (на канцы слова)[18].

У сыстэме транскрыпцыі Мак-Кʼюна-Рэйшаўэра ŭ азначае карэйскую галосную ㅡ, а ŭi — дыфтонг, напісаны пісьмом хангыль ㅢ.

Пры транскрыпцыі малаяламскіх тэкстаў у ISO 15919, звычайна апошняя глётальная кропка транскрыбуецца як «ŭ»[19], эпентэтычным галосным (saṁvr̥tōkāram). У тамільскай мове любая канчатковая «u» заўсёды зьяўляецца кароткай галоснай, таму яна транскрыбуецца як «ŭ» (kuṟṟiyal ukaram). Кашмірская галосная –ٕ/ॖ таксама часам транскрыбуецца як «ŭ».

Ŭ раней была часткай румынскага альфабэту. Літара выкарыстоўвалася толькі ў канчатку слова. Па сутнасьці, гэта быў лацінскі эквівалент славянскага цьвёрдага знака, які сустракаецца, напрыклад у расейскай мове.

Невымаўляючыся ў большасьці выпадкаў, яна служыла для ўказаньня на тое, што папярэдні зычны не паляталізаваны, алббо што папярэдні i зьяўляецца галосным [i], а ня проста маркерам паляталізацыі. Калі ŭ вымаўлялася, яна стаяла пасьля націскной галоснай і замяняла паўгалосную u, як у словах , і meŭ, якія сёньня пішуцца празь літару u.

Літара сустракаецца й цяпер, напрыклад у імі аўтара Мацея Карагяле — Mateiŭ.

Літара (разам з ) была афіцыйна прыбрана з альфабэту ў 1904 годзе, пры Рэформе правапісу румынскае мовы[10].

Як і ў беларускай мове, ŭ у эспэранта вымаўляецца як [w][12] ці як [], пераважна ў дыфтонгах , і радзей .

Лічыцца, што такая форма графэмы была натхнёная беларускай літарай ў[17]. Разьмяшчэньне брэвэ над галоснай літарай для пераўтварэньня яе ў эквівалентны паўгалосны таксама магчыма было навеяна ягоным выкарыстаньнем над кірылічнай літары й, якая азначае гук [j] і ўтвараецца шляхам разьмяшчэньня брэвэ над літарай и.

Выкарыстоўваецца для гука [w] у гукаперайманьнях, як у ŭa! (бел. ўа!), і адназначна ў ŭo (бел. ўо!), якое зьяўляецца эспэранта-назвай самой літары ŭ.

Літара u у шрыфце Зютэрліна
  • У нямецкім шрыфце Kurrent маленькая літара u пісалася як ŭ, каб адрозьніць літару u ад n[20][21].
  • У эспэранта літара ŭ зьяўляецца зычнай[8].
  • У некаторых філялягічных транскрыпцыях лацінскае мовы ŭ абазначае кароткую u, напрыклад, «fŭgō» ([ˈfʊɡoː] — праганяць), супраць «fūmō» ([ˈfuːmoː] — паліць).
  • Літара шырока выкарыстоўваецца сярод славістаў для абазначэньня кароткага закрытага галоснага задняга раду ў праславянскай мове.
  • Існуе некалькі схем вымаўленьня ангельскіх словаў з выкарыстаньнем ŭ. Напрыклад, у The American Heritage Dictionary of the English Language літара выкарыстоўваецца для /ʌ/, галоснай у ангельскім слове «cut».
  1. ^ а б в Packajeu, Mikalaj (2017-01-19) Belarusian 19th century publishing efforts in London shaped the appearance of modern Belarusian writing [A Lecture by Mikalaj Packajeu Held at Anglo-Belarusian Society Meeting On 2 March 2003] — Лекцыя Міколы Пачкаева «Спробы беларускага выдавецтва ў Лёндане ў XIX стагодзьдзі вызначылі выгляд сучаснай беларускае графічнае сыстэмы», арґанізаваная Англа-беларускім таварыствам у Лёндане 2 сакавіка 2003 году. Праверана 2021-08-11 г.
  2. ^ а б в Mikalaj Packajeu. 1853 год, Лёндан // Facebook, «Роднае Слова»
  3. ^ J. H. Alfabet // Лемантар для школаў і хатняга навучаньня. — Нью-Ёрк, ЗША: выд. Zaranka, 1964. — С. 53. — 97 с.
  4. ^ Ян Станкевіч // Лемантар пераходны з лацініцы на кірыліцу, 1943 год
  5. ^ Як правільна пісаць беларускай лацінкай? // Наша Ніва
  6. ^ Лацінка // Тры алфавіты беларускай мовы
  7. ^ Gramatiko // FUNDAMENTO DE ESPERANTO (анг.)
  8. ^ а б 1. Amiko Marko. Буквар. // «Эспэранта ў 12 уроках»
  9. ^ Jarai Lesson One на YouTube — «Jaraisiu», 2 сьнежня 2008. — Альфабэт: «…A a, Ă ă, Â â, B b, Ƀ ƀ, Č č, D d, Đ đ, E e, Ĕ ĕ, Ê ê, Ê̆ ê̆, G g, H h, I i, Ĭ ĭ, J j, Dj dj, K k, L l, M m, N n, Ñ ñ, Ng ng, O o, Ŏ ŏ, Ô ô, Ô̆ ô̆, Ơ ơ, Ơ̆ ơ̆, P p, R r, S s, T t, U u, Ŭ ŭ, Ư ư, Ư̆ ư̆, W w, Y y…»
  10. ^ а б Гром О. Алфавит, язык и идентичность в Бессарабии второй половины XIX — начала XX вв // Plural: journal of the History and Geography Department, «Ion Creanga» State Pedagogical University, Kishinev. Vol. 2 № 3, 2014. С. 5—24. (рас.)
  11. ^ Б. Тарашкевіч. Беларуская граматыка для школ. Вільня: Беларуская друкарня ім. Фр. Скарыны, 1929. — Выданне пятае, пераробленае і пашыранае. — Мн.: «Народная асвета», 1991 [факсімільн.].
  12. ^ а б Канвэртар МФА. // Ў / Ŭ. Baltoslav.eu. Праверана 10 сьнежня 2023 г.
  13. ^ S. Young «Belarussian» // Encyclopedia of language and linguistics, 2-ое выданьне, 2006. (анг.)
  14. ^ National System of Geographic Names Transmission into Roman Alphabet in Belarus, Ninth United Nations Conference on the Standardization of Geographical Names New York , 21—30 August 2007
  15. ^ Постановление Государственного комитета по имуществу Республики Беларусь от 11 июня 2007 г. № 38 (спампаваць у PDF(рас.)
  16. ^ ALA-LC Romanization Table for Belarusian (анг.)
  17. ^ а б Аляксандар Булыка. У нескладовае // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 4. С. 377.
  18. ^ Jensen, Joshua M. The Structure of Jarai Clauses and Noun Phrases — Arlington: University of Texas, 2013. — P.&nbap;8—11. (анг.)
  19. ^ Табліца першая (I) // Transliteration of Indic scripts: the process. II. Transliteration Tables and Notes (анг.)
  20. ^ Wiegel Kurrent Font Family // 1001 fonts (анг.)
  21. ^ Kurrent Fonts // 1001 fonts (анг.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]