(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Адальстэйн Аўсбэрг Сыгурдсан — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Адальстэйн Аўсбэрг Сыгурдсан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Адальстэйн Аўсбэрг Сыгурдсан
Aðalsteinn Ásberg Sigurðsson
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 22 ліпеня 1955 (69 гадоў)
Сьцяг Ісьляндыі Гусавік
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, пісьменьнік, перакладнік
Мова ісьляндзкая
Дэбют 1977
Назва гэтага артыкулу — ісьляндзкае імя. Апошняя частка — ня прозьвішча, а імя па бацьку; зьвяртацца да асобы, апісанай у гэтым артыкуле, слушна па імі Адальстэйн Аўсбэрг.

Адальстэйн Аўсбэрг Сыгурдсан (нар. 22 ліпеня 1955, Гусавік, Ісьляндыя) — ісьляндзкі літаратар і бард.

У 1976 року скончыў Камэрцыйны коледж у Рэйк’явіку, пасьля Рэйк’явіцкі музычны коледж(is), вывучаў ісьляндзкую мову ва ўнівэрсытэце Ісьляндыі.

Пачынаў працаваць рэпартэрам, аднак з 1978 заняўся выключна літаратурнай творчасьцю. У 1988—1998 роках быў старшынём Ісьляндзкага таварыства літаратараў і кампазытараў (ісьл. Félag Tónskálda og Textahöfunda).

У 2014 року наведваў Беларусь, браў удзел у «Стральцоўскім фэсьце»[1].

Дэбютаваў у 1977 року паэтычным зборнікам «Неруш». Выдаў 10 паэтычных кнігаў, раман «Падарожжа на дваіх»[2], больш за тузін дзіцячых кнігаў, пераклады нарвэскіх, швэдзкіх, гэльскіх, амэрыканскіх, летувіскіх, шэтляндзкіх твораў.

Акрамя літаратуры, займаецца таксама музыкай. Быў адным з заснавальнікаў гурту «Vísnavinir»; цяпер выступае ў складзе гурту «Hálft í hvoru»[3]. Аўтар словаў да песьні «Eitt lag enn(is)» (бел. Яшчэ адна песьня) гурта «Stjórnin», зь якой музыкі занялі 4-е месца на «Эўрабачаньні-1990».

Беларускія пераклады

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2023 годзе выйшаў зборнік выбраных вершаў «Чорнае неба» ў перакладзе Марыі Пушкінай[4].

  1. ^ Паэтычны велашпацыр «Рэйк’явік — Ўэлінгтан». Саюз беларускіх пісьменьнікаў. Праверана 1 верасьня 2016 г.
  2. ^ Aðalsteinn Ásberg Sigurðsson (ісьл.). Reykjavík City Library. Праверана 1 верасьня 2016 г.
  3. ^ Hálft í hvoru Þjóðlagasveit (ісьл.) Ísmús Праверана 1 верасьня 2016 г.
  4. ^ Ісландская паэзія па-беларуску

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]