Алыка
Выгляд
Алыка | |||||
укр. Олика | |||||
Палац Радзівілаў | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1149 | ||||
Магдэбурскае права: | 31 траўня 1564 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Валынская | ||||
Раён: | Ківерцаўскі | ||||
Плошча: | 4,91 км² | ||||
Вышыня: | 198 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2022) | |||||
колькасьць: | 3000 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 611 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380 3365 | ||||
Паштовы індэкс: | 45263 | ||||
КОАТУУ: | 0721855400 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°43′0″ пн. ш. 25°49′0″ у. д. / 50.71667° пн. ш. 25.81667° у. д.Каардынаты: 50°43′0″ пн. ш. 25°49′0″ у. д. / 50.71667° пн. ш. 25.81667° у. д. | ||||
Алыка | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Алыка (па-ўкраінску: Олика) — колішняе места[1], цяпер мястэчка ў Ківерцаўскім раёне Валынскай вобласьці Ўкраіны. Насельніцтва на 2022 год — 3000 чал.
Знаходзіцца за 35 км ад Луцку, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Алыка (на ліні Роўна — Берасьце).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1149: першы ўспамін у Іпацьеўскім летапісе, атрымала сваю назву ад рэчкі Алыча.
- 1199: у Галіцка-Валынскім княстве.
- 1340: у складзе Вялікага Княства Літоўскага.
- 1460: уладальнік Алыкі Пётар Белы збудаваў у ёй касьцёл Сьв. Апп. Пятра й Паўла — найстарэйшы на Валыні.
- 1547: новы ўладальнік мястэчка Мікалай Радзівіл Чорны атрымаў ад імпэратара Карла V тытул «Князя на Нясьвіжы й Алыцы».
- 31 траўня 1564: атрымала Магдэбурскае права, мела мескі герб з двух паляўнічых ражкоў.
- 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі перайшло ў Каралеўства Польскае.
- 1570: у Алыцы было 318 будынкаў.[1]
- 1586: сыны Мікалая Радзівіла Чорнага заснавалі Нясьвіскую, Клецкую і Алыцкую ардынацыі, першым алыцкім ардынатам быў С. Радзівіл.
- 1593: у месьце заснавалі шпіталь.
- 1638: у Алыцы пачала дзейнічаць калегіята Найсьв. Тройцы, філія Акадэміі ў Замосьці, дзе 5 прафэсараў выкладалі лёгіку, рыторыку, граматыку, тэалёгію і асновы навук.
- 1667: у зьвязку са згасаньнем алыцкай лініі Радзівілаў ардынацыя перайшла да нясьвіскай лініі.
- 1795: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.
- 1812: палац ператварылі ў вайсковы шпіталь (выкарыстоўваўся такім чынам да 1837).
- 1870: згарэла меская ратуша.
- 1921: згодна з Рыскай мірнай дамовай увайшла ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Валынскім ваяводзтве.
- 1939: у складзе Ўкраінскай ССР.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1870 год — 1073 чал., зь іх 51% юдаістаў.[2]
- 2001 год — 2865 чал.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Былая вуніяцкая, цяпер праваслаўная царква (1784)
- Замак Радзівілаў (1558)
- Калегіята Найсьв. Тройцы (1635—1640)
- Касьцёл Сьв. Апп. Пятра й Паўла (1460)
- Луцкая брама (1630-я)
- Царква Сьв. Тройцы (1886)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Калегіята Найсьв. Тройцы
-
Брукаванка да Алыкі, пракладзеная Радзівіламі
-
Капліца на могілках
-
Царква Сьв. Тройцы
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Альбрэхт Станіслаў Радзівіл (1593—1656) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзяяч, пісьменьнік, гісторык
- Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька» (1702—1762) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзяяч, мэцэнат
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Валерый Пазднякоў. Алыка // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 220
- ^ Ołyka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 527