Аляксандар Амельчанка
Аляксандар Амельчанка лац. Alaksandar Amelčanka | |
па-ўкраінску: Олександр Олександрович Омельченко | |
Мэр Кіева | |
---|---|
1996 — 2006 | |
Прэзыдэнт: |
Леанід Кучма, Віктар Юшчанка |
Папярэднік: | Леанід Касакоўскі |
Наступнік: | Леанід Чарнавецкі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
9 жніўня 1938 сяло Зозіў, Ліпавецкі раён, Віньніцкая вобласьць, УССР |
Памёр: |
25 лістапада 2021 (83 гады) |
Партыя: |
«Адзінства» Наша Ўкраіна — Народная Самаабарона |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
|
Алякса́ндар Алякса́ндравіч Аме́льчанка (па-ўкраінску: Олекса́ндр Олекса́ндрович Оме́льченко; нарадзіўся 9 жніўня 1938, Зозіў, Віньніцкая вобласьць — 25 лістапада 2021) — украінскі палітык, мэр Кіева ад 1996 да 2006 году.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адукацыя вышэйшая. У 1974 годзе скончыў Кіеўскі інжынэрна-будаўнічы інстытут, у 1978 годзе — Кіеўскі інстытут народнай гаспадаркі.
- 1956—1959 гг. — вучань Кіеўскага будаўнічага тэхнікума.
- 1959 г. — бэтоншчык будаўнічага камбіната Кіеўскага абласнога будаўнічага трэста.
- 1959—1960 гг. — служба ва Ўзброеных сілах.
- 1960—1961 гг. — майстар цэха зборнага жалезабэтону будаўнічага камбіната Кіеўскага абласнога будаўнічага трэста.
- 1961—1980 гг. — займаў пасады майстра цэха, намесьніка начальніка цэха, начальніка цэха, начальніка аддзела, галоўнага інжынэра, дырэктара завода жалезабэтонных канструкцый №1 домабудаўнічага камбіната №1, галоўнага інжынэра домабудаўнічага камбіната №1 Глаўкіеўгорбуд.
- 1980—1987 гг. — першы намесьнік начальніка — галоўны інжынэр Глаўкіеўгорбуд.
- 1987—1989 гг. — дараднік-кансультант у Рэспубліцы Аўганістан.
- 1989 г. — галоўны інжынэр Укрбуд ў Армянскай ССР.
- 1989—1990 гг. — начальнік Кіраваньня будіндустрыі, прамбудматэрыялаў і стандартызацыі Дзяржбуда УССР.
- 1990—1992 гг. — намесьнік старшыні выканкама Кіеўскай гарадзкой рады народных дэпутатаў.
- 1992—1994 гг. — генэральны дырэктар ГКП «Кіеўрэканструкцыя».
- 1994—1996 гг. — намесьнік старшыні, першы намесьнік старшыні Кіеўскай гарадзкой дзяржаўнай адміністрацыі.
- З жніўня 1996 г. — старшыня Кіеўскай гарадзкой дзяржаўнай адміністрацыі.
- З траўня 1999 г. па красавік 2006 — Кіеўскі гарадзкі галава.
Заслужаны будаўнік Украіны. Прэзыдэнт Асацыяцыі гарадоў Украіны, старшыня Ўкраінскай партыі «Адзінства». Кандыдат тэхнічных навук.
Палітычная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кандыдат на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны на выбарах 2004 году. Ён адтрымаў 136 830 галосоў выбаршчкаў[1] альбо 0.48% галасоў (восьмае месца сярод 25 кандыдатаў). У 2006 годзе прайграў выбары мэра (атрымаў каля 21%). На выбарах ў Вярхоўную Раду Ўкраіны 2007 году ён быў абраны народным дэпутатам Украіны па сьпісу Нашай Украіны — Народнай Самаабароны (№14 па сьпісу). На датэрміновых выбарах мэра Кіева 2008 году атрымаў 2.53% (шосты зь сямідзесяці кандыдатаў)[2]. Ягоны блёк атрымаў 2.26%[3], і не патрапіў у новы склад Кіеўской гарадзкой рады.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і мэдалямі, у прыватнасьці, ордэнамі Знак Пашаны (1982), Працоўнага Чырвонага Сьцягу (1986), Князя Яраслава Мудрага V ступені (1998), а таксама Ганаровай адзнакай прэзыдэнта Ўкраіны (1996). 21 жніўня 2001 Аляксандру Амельчанку было прысвоена званьне «Героя Ўкраіны»[4].
Папярэднік Леанід Касакоўскі |
Мэр Кіева 1996—2006 |
Наступнік Леанід Чарнавецкі |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ ЦВК — вибори Президента України 2004 року (укр.)
- ^ Результати дотермінових виборів київського міського голови на сайті «Української Правди» (укр.)
- ^ Результати дотермінових виборів київської міської ради на сайті «Української Правди» (укр.)
- ^ http://zakon.rada.gov.ua/cgi-bin/laws/main.cgi?nreg=702%2F2001
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 9 жніўня
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Памерлі 25 лістапада
- Памерлі ў 2021 годзе
- Памерлі ў Кіеве
- Героі Ўкраіны
- Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 3 ступені
- Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 4 ступені
- Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 5 ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Нарадзіліся ў Віньніцкай вобласьці
- Дэпутаты Вярхоўнай рады Ўкраіны 6-га скліканьня
- Кандыдаты ў прэзыдэнты Ўкраіны
- Украінскія палітыкі
- Мэры Кіева