(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Андрэй Клімовіч — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Андрэй Клімовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Клімовіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 27 жніўня 1988(1988-08-27)[1][2] (36 гадоў)
Рост 195 см
Вага 90 кг[3]
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Іслач
Нумар 1
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006 Энэргетык-БДУ 20 (0)
2007—2008 Дынама Менск 0 (0)
2009 Баранавічы 12 (0)
2010 Верас[d] 25 (0)
2011—2013 Дынама Берасьце 51 (0)
2014 Гомель 27 (0)
2015—2016 Менск 56 (0)
2017 Дынама Менск 17 (0)
2018—2019 Шахцёр Салігорск 46 (0)
2019—2021 Арэнбург 55 (0)
2021—2022 Кубань[d] 17 (0)
2022—2024 Волга Ульянаўск[d] 49 (0)
2024—4 Іслач 3 (0)
Зборныя
2017—2019 Беларусь 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
20 кастрычніка 2024.

Андрэй Клімовіч (нарадзіўся 27 жніўня 1988 году) — беларускі футбаліст, брамнік «Іслачы». Гулец нацыянальнай зборнай Беларусі.

Выхаванец менскага РЦАП-БДУ. Выступаў за менскія «Зорку-БДУ» і «Дынама», з апошняга (дзе гуляў за дубль) аддаваўся ў арэнду першалігаваму клюбу «Баранавічы». Сэзон 2010 году правёў у нясьвіскім «Верасе», а ў сьнежні 2010 году трапіў у склад берасьцейскага «Дынама». Разглядаўся як асноўны брамнік, але ў другой палове сэзону 2011 году прайграў канкурэнцыю Вадзіму Дзеонасу, а ў сэзоне 2012 году — Валеру Фамічову. Толькі ў сэзоне 2013 году нарэшце стаў асноўным брамнікам і згуляў ува ўсіх 32 матчах чэмпіянату.

У сьнежні 2013 году падпісаў двухгадовы кантракт з «Гомлем»[4]. У першым жа матчы сэзону, 22 сакавіка 2014 году, супраць магілёўскага «Дняпра» на Кубак Беларусі, зрабіў партацкую памылку, празь якую «Гомель» атрымаў паразу зь лікам 1:2. Пасьля гэтага асноўным брамнікам каманды стаў Мікалай Раманюк, але празь некаторы час Клімовіч вярнуў месца ў асноўным складзе. Пазьней пачаў дэманстраваць выдатную гульню, 10 жніўня 2014 году стаў героем матчу супраць салігорскага «Шахцёра», калі адбіў два пэнальці, дзякуючы чаму гомельскі клюб перамог 1:0.

У студзені 2015 году, скасаваўшы кантракт з «Гомлем», стаў гульцом футбольнага клюбу «Менск»[5]. У «Менску» замацаваўся як першы брамнік, правёўшы ад пачатку да канца ўсе матчы сэзону 2015 году. У лютым 2016 году падоўжыў кантракт з сталічным клюбам[6]. У сэзоне 2016 году згуляў ува ўсіх матчах каманды, дапамогшы «Менску» спыніцца на чацьвертым месцы ў чэмпіянаце. Гулец усталяваў новы рэкорд, то бок правёў 19 «сухіх» матчаў у чэмпіянаце за сэзон. Паводле вынікаў сэзону быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі.

У студзені 2017 году падпісаў кантракт зь менскім «Дынама»[7]. Пасьля няўдалай гульні Сяргея Ігнатовіча ў першым матчы сэзону, калі сталічнікі згулілі зь лікам 2:2 матч супраць берасьцейскага «Дынама» ў Кубку Беларусі, Клімовіч заняў месца асноўнага брамніка. Аднак, 27 ліпеня 2017 году ўжо памылкі Клімовіча прывялі да паразы ў Лізе Эўропы ад кіпрскага АЕКу (0:2), пасьля чаго Ігнатовіч вярнуўся ў асноўны склад, а Клімовіч заставаўся другім брамнікам. Толькі ў канцы сэзону, праз траўмы Ігнатовіча, Андрэй ізноў стаў зьяўляцца на полі. У сьнежні 2017 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Дынама»[8]. У студзені 2018 году падпісаў двухгадовае пагадненьне з салігорскім «Шахцёрам»[9]. Стаў асноўным брамнікам і капітанам салігорскай каманды. У сакавіку 2019 году на два гады падоўжыў кантракт з салігорцамі[10].

У жніўні 2019 году перайшоў у клюб расійскай Прэм’ер-лігі «Арэнбург»[11], дзе быў першым выбарам сярод брамнікаў каманды, але ня выратаваў яе ад вылету ў ФНЛ паводле вынікаў сэзону 2020—2021 гадоў. У чэрвені 2021 году стала вядома, што «Арэнбург» ня будзе падаўжаць кантракт з брамнікам[12]. Ужо ў наступным месяцы спартовец узмоцніў склад краснадарскай «Кубані», якая прабілася ў ФНЛ[13]. Спачатку гуляў у стартавым складзе, пасьля апынуўся на лаўцы запасных. У лістападзе 2021 году быў выстаўлены клюбам на транфэр[14], у выніку застаўся ў камандзе, але на поле ўжо не выходзіў. У чэрвені 2022 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Кубань»[15]. У жніўні 2022 году стаў гульцом ульянаўскай «Волгі»[16], дзе замацаваўся ў складзе. У чэрвені 2023 году, не зважаючы на вылет «Волгі» ў Другую лігу, падоўжыў кантракт з клюбам на наступны сэзон[17].

У канцы жніўня 2024 году далучыўся да прысталічнай «Іслачы»[18]

Упершыню быў выкліканы ў склад нацыянальнай зборнай Беларусі ў жніўні 2014 году[19], пасьля паспяховай гульні за «Гомель», але тады гэтак і не дэбютаваў за яе. Пасьля выклікаўся ў зборную ў якасьці гульца «Менску», але звычайна быў трэцім брамнікам. 12 чэрвеня 2017 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы супраць зборнай Новай Зэляндыі.

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Менск 2015 Найвышэйшая ліга 26 –28
2016 Найвышэйшая ліга 30 –23
Дынама Менск 2017 Найвышэйшая ліга 17 –9
Шахцёр Салігорск 2018 Найвышэйшая ліга 29 –13
  1. ^ а б в Andrey Klimovich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Andrey Klimovich // FBref.com (мн.)
  3. ^ а б https://www.fcvu.ru/news/vse-novosti/1157-andrej-klimovich-stal-igrokom-volgi
  4. ^ Андрей Климович подписал контракт с «Гомелем» (рас.)
  5. ^ Андрей Климович сменил "Гомель" на "Минск"
  6. ^ Андрей Климович продлил контракт с "Минском"
  7. ^ Андрей Климович стал игроком минского "Динамо"
  8. ^ Климович покинул минское «Динамо»
  9. ^ "Шахтер" объявил о подписании Андрея Климовича
  10. ^ "Шахтер" на два года продлил контракт с Климовичем
  11. ^ Официально: Андрей Климович стал игроком "Оренбурга"
  12. ^ "Оренбург" не стал продлевать контракт с Андреем Климовичем
  13. ^ Футбол. Андрей Климович будет выступать за "Кубань" Архівавана 5 снежня 2021.
  14. ^ "Кубань" выставила на трансфер Андрея Климовича
  15. ^ "Кубань" расторгла контракт с Андреем Климовичем
  16. ^ Андрей Климович стал игроком "Волги"
  17. ^ Андрей Климович остается в "Волге" (рас.) Праверана 2023-06-15 г.
  18. ^ лимович до конца сезона будет выступать за "Ислочь" (рас.) Праверана 2024-08-29 г.
  19. ^ Андрей Климович вызван в сборную Беларуси

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]