(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Антон Лукашын — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Антон Лукашын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антон Лукашын
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 лютага 1995(1995-02-21)[1] (29 гадоў)
Рост 181 см
Вага 73 кг[2]
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2020 Нёман Горадня 3 (0)
2016—2017 Ліда 56 (5)
2018 Мікашэвічы 28 (8)
2019 Ліда 9 (0)
2020 Спадарожнік 20 (2)

Антон Лукашын (нарадзіўся 21 лютага 1995 году) — колішні беларускі футбаліст, нападнік.

Выхаванец гарадзенскай ДЮСШ «Белкард». З 2012 году пачаў выступаць за дубль «Нёмана». У другой палове 2014 году пачаў прыцягваца да асноўнай каманды гарадзенцаў, дэбютаваўшы ў Найвышэйшай лізе 2 лістапада 2014 году ў матчы супраць «Менску» (1:2). У сустрэчы зьявіўся на замену ў другім тайме.

У 2015 годзе выступаў за дубль «Нёмана», дзе забіў за сэзон 11 галоў. У красавіку 2016 году быў аддадзены ў арэнду «Лідзе» да канца сэзону[3]. У красавіку 2017 году арэнда была падоўжаная яшчэ на адзін сэзон[4]. У лютым 2018 году далучыўся да мікашэвіцкага «Граніту»[5]. З 8 галамі быў найлепшым бамбардзірам каманды ў сэзоне 2018 году. У студзені 2019 году, вярнуўшыся з арэнды ў Горадню, пачаў падрыхтоўку да новага сэзону зь «Нёманам»[6]. У пачатковую заяўку каманды на сэзон ня трапіў, аднак 1 чэрвеня 2019 году згуляў за дубль «Нёмана» ў матчы супраць мазырскай «Славіі», пазьней трывала прыцягваўся да гульняў дубля.

У ліпені 2019 году на правах арэнды перайшоў у «Ліду»[7], дзе часьцей выходзіў на замену. У пачатку 2020 году трэнаваўся з дублем «Нёмана», а ў лютым далучыўся да мікашэвіцкага «Граніту»[8]. Аднак, у красавіку празь фінансавыя пытаньні пакінуў каманду і стаў гульцом рэчыцкага «Спадарожніка», якому дапамог перамагчы ў Першай лізе. У сьнежні 2020 году пакінуў рэчыцкі клюб[9].

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Ліда 2016 Першая ліга 26 4
2017 Першая ліга 30 1
Граніт 2018 Першая ліга 28 8

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]