(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Антопальскі сельсавет — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Антопальскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антопальскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Антопаль
Дата ўтварэньня 17 верасьня 2013
Насельніцтва
  • 3380 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Анто́пальскі сельсаве́тадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дарагічынскага раёну Берасьцейскай вобласьці з цэнтрам у мястэчку Антопаль.

17 верасьня 2013 году Антопальскі пасялковы савет ператвораны ў сельсавет, у склад якога перададзеныя ўсе населеныя пункты — Бобкі, Буды, Дзеткавічы, Дубавая, Залесьсе, Каты, Лавы, Менявеж, Новая Цемра, Ражок і Рашын — ліквідаванага Дзеткавіцкага сельсавету, а таксама населеныя пункты Асіпавічы, Галік, Навасёлкі, Хамічыцы і Ямнік, якія ўваходзілі ў склад ліквідаванага Галоўчыцкага сельсавету[1].