Арсэнал Койданаў
Арсэнал Койданаў | |
Заснаваны | 2019 |
---|---|
Горад | Койданаў, Беларусь |
Стадыён |
Гарадзкі Умяшчальнасьць: 1100 |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Найвышэйшая ліга |
· 2023 | Першая ліга, 1 месца (падвышэньне) |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
«Арсэна́л» — беларускі футбольны клюб з Койданава. Клюб хутка прайшоў шлях ад найніжэйшых дывізіёнай да Найвышэйшай лігі, у якой дэбютаваў у сэзоне 2022 году. Па выніках першага году ў элітным дывізіёне клюб страціў сваё месца, прагуляўшы ў пераходных матчах рагачоўскаму «Макслайну». З 2024 году клюб зноў спаборнічае ў Найвышэйшай лізе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заснаваны ў 2019 годзе беларускім бізнэсоўцам Аляксеем Меляшэвічам разам з Алексам Русгальмам, прэзыдэнтам швэдзкай «Эскільстуны»[2]. Аб стварэньні новага клюбу стала вядома ў студзені 2019 году[3].
Каманда, складзеная ў асноўным зь нядаўніх дублёраў клюбаў найвышэйшай лігі, а таксама зь некалькіх дасьведчаных вэтэранаў і мясцовых гульцоў, адразу заявілася ў Другую лігу. Дружына пасьпяхова прайшла дыстанцыю, выйграла барацьбу з «Ашмянамі-БДУФК» за першы радок і стала чэмпіёнам Другой лігі.
У 2020 годзе каманда працягвала камплектавацца маладымі футбалістамі, а таксама некалькімі дасьведчанымі выканаўцамі. Празь неадпаведнасьць стадыёну ў Койданаве патрабаваньням хатнія матчы «Арсэнал» ладзіў на стадыёне РЦАР-БДУ ў Менску. Каманда добра пачала выступы ў Першай лізе, доўгі час вёў барацьбу за высокія месцы і магчымае прасоўваньне ў Найвышэйшую лігу, але пазьней стаў саступаць канкурэнтам і ў выніку стаў чацьвертым. У верасьні пасаду галоўнага трэнэра пакінуў Сяргей Ясковіч, замест яго кіраваць камандай стаў абаронца Павал Кірыльчык. У сэзоне 2021 году камандай працягваў кіраваць Павал Кірыльчык. Хатнія матчы «Арсэнал» стаў праводзіць на стадыёне «Гарадзея». Каманда хутка захапіла лідэрства ў табліцы і, не зважаючы на шэраг няўдалых адрэзкаў, захавала першы радок да канца турніру і выйшла ў найвышэйшую лігу.
У сэзоне 2022 году клюб захаваў асноўных гульцоў. У найвышэйшай лізе клюб стаў адным з аўтсайдэраў і доўгі час рухаваў у зоне вылету, аднак пасьпяховы фініш дазволіў скончыць чэмпіянат на 14 месцы з 16. У пераходных матчах за месца ў найвышэйшай лізе на наступны сэзон «Арсэнал» саступіў рагачоўскаму «Макслайну» (3:2, 1:3) і выбыў у першую лігу.
У пачатку 2023 году новым трэнэрам каманды быў прызначаны Сяргей Паўлюковіч, якога ў ліпені замяніў Аляксандар Бразевіч. «Арсэнал» выдатна пачаў сэзон у Першай лізе, здабыўшы перамогі ў першых дзесяці турах, і ў далейшым захаваў першы радок да канца турніру. За тры туры да фінішу забясьпечыўшы вяртаньне ў Найвышэйшую лігу. У канцы сьнежня зьявіліся зьвесткі, што клюб можа ня даць рады ў фінансавым складніку, каб узяць удзел у розыгрышы Найвышэйшай лігі[4]. У наступныя месяцы стала вядома, што па дапамогу клюб зьвярнуўся да маскавіцкага «Лякаматыва», які склаў дамову аб супрацы з койданаўскім клюбам[5]. Новым галоўным трэнэрам быў прызначаны расеец Вячаслаў Вашкевіч[6].
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Актуальны на 13 верасьня 2024 году
|
|
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сэзон | Ліга | Месца | Г | В | Н | П | РМ | Пкт | Кубак |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2019 | Другая | 1 | 28 | 25 | 1 | 2 | 119–14 | 76 | 1/16 |
2020 | Першая | 4 | 26 | 13 | 7 | 6 | 41–28 | 46 | 1/4 |
2021 | Першая | 1 | 33 | 20 | 8 | 5 | 59–22 | 68 | 1/8 |
2022 | Найвышэйшая | 14 | 30 | 5 | 8 | 17 | 18–42 | 23 | 1/8 |
2023 | Першая | 1 | 32 | 26 | 3 | 3 | 86–30 | 81 | 1/8 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://football.by/news/182801
- ^ «Арсенал» из Дзержинска — очень амбициозный проект. Клуб заинтересовал даже младшего Глеба (рас.)
- ^ В Беларуси появится новый футбольный клуб – «Арсенал» из Дзержинска. С командой уже тренируются Вячеслав Глеб и Осипенко
- ^ «Андрей Василевич: „Арсенал“ и еще один клуб могут не справиться с критериями лицензирования» (рас.) Football.by
- ^ «А как там „Арсенал“? Из „Локомотива“ к „канонирам“ приехал не только тренер, но и игроки» (рас.) Football.by
- ^ «Не быть „лифтерами“. Дзержинский „Арсенал“ с новым тренером готовится войти в одну и ту же реку второй раз». (рас.) Прессбол.