(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Аўн Сан Су Чжы — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Аўн Сан Су Чжы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аўн Сан Су Чжы
з 30 сакавіка 2016
30 сакавіка 2016 — 1 лютага 2021
Папярэднік Wunna Maung Lwin[d]
Наступнік Wunna Maung Lwin[d]
30 сакавіка 2016 — 5 красавіка 2016
30 сакавіка 2016 — 5 красавіка 2016
6 красавіка 2016 — 1 лютага 2021
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 19 чэрвеня 1945(1945-06-19)[1][2][3][…] (79 гадоў)
Партыя:
Сужэнец: Майкл Эйрыс[d][4]
Дзеці: Аляксандар Эйрыс[d] і Кім Эйрыс[d]
Бацька: Аўн Сан[d][6]
Маці: Кхін Чжы[d][6]
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Аўстраліі камандор ордэна Ганаровага легіёну Прэзыдэнцкі мэдаль Свабоды
Нобэлеўская прэмія міру прэмія імя Андрэя Сахарава (1990 — 2020) Прэмія імя Торальфа Рафта[d] (1990) міжнародная прэмія Сымона Балівара[d] (1992) Wallenberg Medal[d] (2011) Залаты мэдаль Кангрэсу ЗША[d] (19 верасьня 2017) прэмія Вацлава Гаўла за творчае іншадумства[d] (травень 2012) прэмія Уляфа Пальмэ[d] (2005) UNESCO-Madanjeet Singh Prize[d] (2002) прэмія Чатырох свабод — Свабода ад страху[d] прэмія Чатэм-Гаўс[d] (2011) мэдаль Джузэпэ Моты[d] (2013) прэмія Гванджу ў галіне правоў чалавека[d] Амбасадар сумленьня[d] (2009) міжнародная прэмія Каталёніі[d] (2008) honorary Canadian citizenship[d] (2007) Срэбны памятны мэдаль Сэнату[d] (2013) Humanitarian of the Year[d] (2016) ганаровы доктар Ганконгскага ўніверсітэта[d] прэмія імя Джавагарлала Нэру[d] (1993) прэмія Свабоды[d] (1995) Honorary Companion of the Order of Australia ганаровы доктар Брусэльскага вольнага ўнівэрсытэту[d] (1994) Прэмія сусьветнага грамадзяніна[d] (2012)
Выява аўтографу

Аўн Сан Су Джы (бірм.: အောင်ဆန်းစုကြည်; нарадзілася 19 чэрвеня 1945) — м’янманская палітычная дзяячка, лідарка апазыцыі вайсковай хунты, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі міру (1991).

Нарадзілася ў Рангуне, дачка лідэра руху за незалежнасьць Бірмы Аўн Сана, забітага ў 1947 годзе. Аўн Сан Су Джы пакінула Бірму ў 1960 годзе, скончыла Оксфардзкі ўнівэрсытэт, жыла ў Ангельшчыне.

У 1972 годзе выйшла замуж за тыбэтоляга Міхаэля Эйрыса. У іх нарадзілася двое сыноў.

У 1988 годзе вярнулася ў Бірму. У верасьні 1988 году стала адным зь лідэраў апазыцыйнай Нацыянальнай лігі за дэмакратыю. На выбарах у траўні 1990 году НЛД атрымала больш за 80 % месцаў у парлямэнце М’янмы, аднак кіруючы рэжым ігнараваў вынікі выбараў. Ляўрэат прэміі памяці прафэсара Таролфа Рафта (1990). У кастрычніку 1991 году Аўн Сан Су Джы стала ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру, аднак улады не дазволілі ёй выехаць за мяжу, каб атрымаць узнагароду. З 1989 па 1995 і з 2000 па 2002 знаходзілася пад хатнім арыштам. У траўні 2003 году зноў была арыштаваная, пазьней зьмешчаная пад хатні арышт, які падоўжыўся на гэты раз да 13 лістапада 2010 году. Аўн Сан Су Джы прысьвечана песьня «Walk On» групы U2.

У 2008 годзе ўзнагароджана найвышэйшай узнагародай ЗША — Залатым мэдалём Кангрэса.

У 2018 годзе Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International пазбавіла Аун Сан Су Джы сваёй найвышэйшай узнагароды «Пасланец сумленьня» з-за генацыду мусульман. Генэральны сакратар Amnesty International Кумі Найду заявіў, што Аун Сан Су Джы «не выкарыстоўвала свой палітычны і маральны аўтарытэт», каб спыніць генацыд мусульман-рахінджа, які санкцыянавала вайсковае кіраўніцтва М’янмы. Грамадзянскі ўрад М’янмы не кантралюе вайскоўцаў, але адміністрацыя Аун Сан Су Джы распальвала нянавісьць да рахінджа, адмаўляла абвінавачваньні ў іх генацыдзе і перашкаджала міжнароднаму расьсьледаваньню парушэньняў[7].

1 лютага 2020 году вайскоўцы Мʼянмы зрабілі дзяржаўны пераварот, затрымаўшы Аўн Сан Су Чы і іншых дзяячоў кіроўнай партыі, а таксама дэпутатаў парлямэнту[8].