Базавая велічыня
Выгляд
Ба́завая велічыня́ — адміністрацыйны[1] грашовы паказьнік у беларускіх рублях для вылічэньня памераў пэнсіяў, стыпэндыяў, дапамог, падаткаў, збораў і спагнаньняў у Беларусі[2]. З 2002 году Савет міністраў Рэспублікі Беларусь[3] пачаў выкарыстоўваць яе замест мінімальнага заробку, ад якога дагэтуль рабіліся адпаведныя вылічэньні[1].
Найдаўжэй заставалася пастаяннай 4 гады і 4 месяцы (з 1 сьнежня 2007 г. да 1 красавіка 2012 г.) на ўзроўні 35 тыс. беларускіх рублёў[4], найкарацей — 2 месяцы (з 1 сакавіка да 1 траўня 2003 г.)[5] на ўзроўні 13 300 рублёў[6].
Памер
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1 студзеня 2023 — 37
- 1 студзеня 2022 — 32
- 1 студзеня 2021 — 29
- 1 студзеня 2020 — 27
- 1 студзеня 2019 — 25,5 [7]
- 1 студзеня 2018 — 24,5 [8]
- 1 студзеня 2017 — 23 [9]
- 1 студзеня 2016 — 210 000 BYR (21 BYN)[10]
- 1 студзеня 2015 — 180 000
- 1 красавіка 2014 — 150 000
- 1 кастрычніка 2013 — 130 000
- 1 красавіка 2012 — 100 000
- 1 сьнежня 2007 — 35 000
- 1 сакавіка 2006 — 31 000
- 1 лістапада 2005 — 29 000
- 1 красавіка 2005 — 25 500
- 1 лістапада 2004 — 24 000
- 1 красавіка 2004 — 19 000
- 17 студзеня 2004 — 17 500
- 30 верасьня 2003 — 16 500
- 1 траўня 2003 — 14 000
- 1 сакавіка 2003 — 13 300
- 1 сьнежня 2002 — 12 000
- 1 верасьня 2002 — 11 100
- 1 сакавіка 2002 — 10 000
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Ігар Філіпенка. Хто дае штуршок запаволенай інфляцыі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 10 студзеня 2012 г. Праверана 8 сакавіка 2016 г.
- ^ У Беларусі ў тры разы вырастуць штрафы // Telegraf.by, 3 студзеня 2012 г. Праверана 15 красавіка 2013 г.
- ^ Аляксандар Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь» (Артыкулы 13—42) // Зьвязда : газэта. — 6 жніўня 2008. — № 145 (26258). — С. 2 (Мясцовае самакіраваньне). — ISSN 1990-763x.
- ^ Базавая велічыня з 1 красавіка 2012 году складзе 100 тысяч рублёў // Радыё «Свабода», 3 студзеня 2012 г. Праверана 15 красавіка 2013 г.
- ^ Генадзь Навіцкі. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь № 630 // Зьвязда : газэта. — 16 траўня 2003. — № 117-118. — ISSN 1990-763x.
- ^ Павялічаны памер тарыфнай стаўкі першага разраду // Хартыя’97, 6 сакавіка 2003 г. Праверана 15 красавіка 2013 г.
- ^ Базавая велічыня, камуналка і пэнсійны ўзрост. Што яшчэ зьменіцца зь 1 студзеня ў Беларусі // Радыё Свабода, 30 сьнежня 2018 г. Праверана 27 траўня 2019 г.
- ^ Базавая велічыня вырасла да 24,5 рубля, мінімальны заробак — да 305 рублёў // Радыё Свабода, 01 студзеня 2018 г. Праверана 27 траўня 2019 г.
- ^ Базавая велічыня з 1 студзеня 2017 года складзе 23 беларускія рублі // Звязда, 01 студзеня 2018 г. Праверана 27 траўня 2019 г.
- ^ Памер базавай велічыні ў Рэспубліцы Беларусь // Беларусбанк, 1 студзеня 2016 г. Праверана 8 сакавіка 2016 г.