Беларуская мова ва Ўкраіне
Белару́ская мова ва Ўкраі́не (укр. білоруська мова в Україні) — беларуская мова, распаўсюджаная сярод некаторае часткі прадстаўнікоў беларускае дыяспары ва Ўкраіне, а таксама ў асяродзьдзі карэннай часткі ўкраінскіх беларусаў.
Статыстычныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле зьвестак Усеўкраінскага перапісу насельніцтва 2001 году беларускую мову ва Ўкраіне назвалі роднай 56 249 асобаў, у тым ліку 19,8 этнічных беларусаў. Найбольшая колькасьць беларускамоўнага насельніцтва Ўкраіны знаходзіцца ў Днепрапятроўскай вобласьці, Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і Данецкай вобласьці — 6 239, 5 204 і 4 842 чалавек адпаведна. У сваю чаргу, найбольшы адсоткавы паказчык беларускамоўнага насельніцтва назіраецца ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым, Чарнігаўскай і Днепрапятроўскай вобласьцях — 0,26%, 0,19% і 0,18% ад насельніцтва адпаведна.
Перапісы насельніцтва ў СССР 1979, 1989 гадоў, а таксама перапіс насельніцтва Ўкраіны 2001 году сьведчаць пра павелічэньне сярод беларусаў Украіны дзелі расейскамоўных і ўкраінскамоўных, некаторы рост дзелі асобаў, што размаўляе на іншых мовах і адначасова з гэтым пра скарачэньне адсоткавае дзелі асобаў, што лічаць у якасьці роднае мовы беларускую мову.
Родная мова беларусаў ва Ўкраіне згодна зь перапісамі 1979, 1989 і 2001 гадоў[1][2]:
1979 | 1989 | 2001 | |
---|---|---|---|
расейская | 56,0% | 55,2% | 62,5% |
беларуская | 35,1% | 35,5% | 19,8% |
украінская | 8,9% | 9,3% | 17,5% |
іншая | 0,02% | 0,1% | 0,2% |
У параўнаньні са зьвесткамі перапісу насельніцтва 1989 году скарацілася дзель асобаў, што ўказваюць пра сваё валоданьне беларускай мовай: у 1989 годзе пра гэта ўказвала 48,5% украінскіх беларусаў, у 2001 годзе — 31,7[1][2].
Населеныя пункты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ніжэй прыведзены сьпіс населеных пунктаў Украіны, дзе больш за 10% ад насельніцтва якіх пазначыла беларускую мову як родную падчас перапісу насельніцтва 2001 году[3]. Курсівам пазначаныя населеныя пункты з насельніцтвам менш за 25 асобаў.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вікіпэдыя мае праект «Беларуская мова» |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Усеўкраінскі перапіс насельніцтва '2001. Разьмеркаваньне насельніцтва паводле нацыянальнасьці ды роднае мовы (укр.) Усеўкраінскі перапіс насельніцтва '2001. Праверана 13 красавіка 2014 г.
- ^ а б Зьвесткі Ўсесавецкага перапісу насельніцтва 1989 году
- ^ Перапіс насельніцтва 2001 году. Разьмеркаваньне паводле нацыянальнасьці й мовы (укр.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Інтэрактыўная мапа пашыранасьці беларускае мовы паводле раёнаў і мескіх радаў Украіны (укр.). statistika.in.ua. Праверана 13 красавіка 2014 г.