(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Брыёш — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Брыёш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Брыёш
Нацыянальная стравафранцуская кухня[d]
Паходжаньне
Асноўны складнік
Распаўсюджаныя складнікімука, яйка[d] і масла

Брыёш (па-француску: brioche) — гатунак букаты (булкі), салодкі і пухкі здобны хлеб, чый рэцэпт ад звычайнага хлеба адрозьніваецца колькасьцю яек, масла, малака ці часам дадаткам сьмятанкі або гарэлкі. Першаўзорны рэцэпт, у якім цеста, заквашанае на піўных дражджах, на содні ставілася ў холад, паўстаў у Нармандыі і Вандэі ў XVI стагодзьдзі, а цяпер брыёш зьяўляецца агульнавядомаю страваю, есца як па-простаму, напрыклад на сьняданак, так і на дэсэрт, у такім выпадку ў склад брыёшы могуць дадавацца разынкі ці камячкі шакаляду. Цеста на брыёш выкарыстоўваецца і для іншых страў францускае кухні: ў яе загортваюць некаторыя адмены паштэтаў, фуа-гра, смажаніны і каўбас.

Паходжаньне слова

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цяпер прызнаецца, што слова «brioche» паходзіць ад нарманскага павятовага найменьня адмысловае качалкі для хлеба, «brie» ці «broye».

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жан-Жак Русо ў сваіх споведзях распавядае пра нейкую «вялікую княгіню», што сялянам, якія ня мелі хлеба, раіла есьці брыёшы. Гэтае выслоўе, якое найчасьцей перакладаюць як «Калі ў іх няма хлеба, няхай ядуць цестачка» памоўка памылкова ўкладае ў вусны каралевы Марыі-Антуанэты.