(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Валдзіс Затлэрс — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Валдзіс Затлэрс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Валдзіс Затлэрс
па-латыску: Valdis Zatlers
18 кастрычніка 2011 — 4 лістапада 2014
8 ліпеня 2007 — 8 ліпеня 2011
Папярэднік Вайра Віке-Фрэйбэрга
Наступнік Андрыс Бэрзіньш
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 22 сакавіка 1955(1955-03-22)[1][2] (69 гадоў)
Сужэнец: Ліліта Затлерэ[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
Выява аўтографу

Ва́лдзіс За́тлэрс (Valdis Zatlers) — лекар-траўматоляг, сёмы прэзыдэнт Латвіі (абавязкі якога выконваў з 8 ліпеня 2007 году да 7 ліпеня 2011).

Нарадзіўся 22 сакавіка 1955 году ў Рызе. У 1979 годзе закончыў Рыскі мэдычны інстытут (сёньня — Латвійская мэдычная акадэмія). Працаваў траўматолягам-артапэдам у рыскім шпіталі №2, у якім з 1985 году ўзначальваў аддзяленьне траўматалёгіі. З 1994 году Затлэрс перамясьціўся на месца дырэктара ў Больніцу траўматалёгіі й артапэдыі, дзе й працаваў да свайго абраньня на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі.

Затлэрс ёсьць заснавальнікам Латвійскай асацыяцыі артраскапіі (быў таксама ейным прэзыдэнтам), займаў пасаду віцэ-прэзыдэнта й прэзыдэнта (з 2003) Латвійскай асацыяцыі траўматалёгіі і артапэдыі. У красавіку 2007 году Затлэрс быў узнагароджаны Ордэнам Трох Зорак IV ступені.

Быў фігурантам карупцыйнага скандалу ў 2003 годзе, калі яго вінавацілі ў атрыманьні хабару за пакупку танных імплянтантаў для сваёй больніцы, але справа ў адносінах да яго была з часам спыненая, а ўсе абвінавачваньні зьнятыя.

У палітычным жыцьці ўдзельнічае з 1988 году, калі на год быў абраны сябрам Рады народнага фронту Латвіі. У 1998 годзе падпісаў маніфэст на заснаваньне Народнай партыі, хоць фармальна ніколі не ўваходзіў у яе ў якасьці сябра. На пасаду прэзыдэнта Латвіі быў намінаваны 22 траўня 2007 году кіроўнай парлямэнцкай кааліцыяй у якасьці незалежнага кандыдата. У выбарах, якія адбыліся 31 траўня, Затлэрс перамог з колькасьцю 58 галасоў «за» і 40 «супраць».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ а б Valdis Zatlers // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  2. ^ а б Valdis Zatlers // Munzinger Personen (ням.)