(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Вэнэцыя — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Вэнэцыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вэнэцыя
італ. Venezia
Вэнэцыя
Герб Вэнэцыі Сьцяг Вэнэцыі
Дата заснаваньня: 25 сакавіка 421
Краіна: Італія
Рэгіён: Вэнэта
Правінцыя: Вэнэцыя
Кіраўнік: Люіджы Бруньяра[d][1]
Плошча: 414,57 км²
Вышыня: 2 м н. у. м.
Насельніцтва (2017)
колькасьць: 260 717 чал.
шчыльнасьць: 628,89 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +39 41
Паштовы індэкс: 30 100
Нумарны знак: VE
Геаграфічныя каардынаты: 45°26′23″ пн. ш. 12°19′55″ у. д. / 45.43972° пн. ш. 12.33194° у. д. / 45.43972; 12.33194Каардынаты: 45°26′23″ пн. ш. 12°19′55″ у. д. / 45.43972° пн. ш. 12.33194° у. д. / 45.43972; 12.33194
Вэнэцыя на мапе Італіі
Вэнэцыя
Вэнэцыя
Вэнэцыя
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.comune.venezia.it/

Вэнэ́цыя (па-італьянску: Venezia, па-вэнэцыянску: Venezsia) — горад у паўночнай Італіі. Насельніцтва на 2017 год — 260 717 жыхароў.

Геаграфічнае становішча

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Порт на Адрыятычным моры (грузазварот больш за 20 млн тон у год); міжнародны аэрапорт імя Марка Полё. Гістарычны цэнтар разьмешчаны на 118 выспах Вэнэцыянскай лягуны, падзеленых 150 каналамі й пратокамі, празь якія перакінута каля 400 мастоў (у тым ліку Рыяльта і так званы мост Уздыхаў, абодва былі пабудаваны да канца XVI стагодзьдзя).

Прамыслова-партовая частка Вэнэцыі мацерыковая. Суднабудаваньне й сударамонт, каляровая мэталюргія, нафтаперапрацоўчая, хімічная, электратэхнічная, лёгкая прамысловасьць. Рамесная вытворчасьць мастацкіх вырабаў з шкла (выспа Мурана; музэй), карунак (выспа Бурана), мазаікі. Унівэрсытэт, кансэрваторыя (1916). Музэі (у тым ліку галерэя Акадэміі мастацтваў). Першы агульнадаступны опэрны тэатар (1637—1812), опэрны тэатар «Фэнічэ» (1792).

Вэнэцыя — марскі курорт, цэнтар міжнароднага турызму сусьветнага значэньня, месца правядзеньня міжнародных кінафэстаў, мастацкіх выстаў. Нутрагарадзкія перавозкі на маторных суднах, гандолах, баржах. Селішча з V стагодзьдзя да н. э., горад з пачатку IX стагодзьдзя. З IX—X па XVI стагодзьдзі — буйны цэнтар пасрэдніцкага гандлю паміж Заходняй Эўропай і Ўсходам. У сярэднія стагодзьдзі рэспубліка (з канца XIII стагодзьдзя алігархічная, з дожам на чале) са значнай падуладнай ёй тэрыторыяй. У 1797—1805 і 1815—1866 гадох Вэнэцыя — валоданьне Аўстрыі. Уздоўж каналаў і вузкіх крывых вуліц разьмяшчаюцца багата дэкараваныя цэрквы, палацы. На цэнтральнай плошчы Сан-Марка — базыліка (IX—XV стагодзьдзя), Палац дожаў (XIV—XV стагодзьдзяў), Старая бібліятэка Сан-Марка (XVI стагодзьдзя), будынкі рэлігійных братэрстваў (скоўл), кляштары. Горад і лагуна уключаныя ў сьпіс Сусьветнай спадчыны.

Адміністрацыйны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гранд-канал (Canal Grande), выгінаючыся S-вобразна, праходзіць праз цэнтар Вэнэцыі, вынікаючы старому рэчышчу ракі. Яго бакі, у сваю чаргу, вызначаюць 6 адміністрацыйных раёнаў (sestieri), якія склаліся яшчэ ў сярэднія стагодзьдзі.

  • Сан-Марка (San Marco)
  • Канарэджа (Cannaregio)
  • Кастэльлё (Castello)
  • Дарсадура (Dorsoduro)
  • Сан-Полё (San Polo)
  • Санта-Крочэ (Santa Croce)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]