(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Галатасарай Стамбул — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Галатасарай Стамбул

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Галатасарай
Заснаваны 1905
Горад Стамбул, Турэччына
Стадыён Турк Тэлеком Арэна
Умяшчальнасьць: 52 223
Прэзыдэнт Дурсун Эзбек[d]
Кіраўнік Галатасарай[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2023—2024 1 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
galatasaray.org (тур.)​ (анг.)

«Галатасарай» (па-турэцку: Galatasaray) — турэцкі футбольны клюб з гораду Стамбулу. Заснаваны ў 1905 годзе. 24-разовы чэмпіён Турэччыны, 18-разовы ўладальнік Кубка Турэччыны. Уладальнік Кубка УЭФА (2000). «Галатасарай» зьяўляецца адным з трох эўрапейскіх клюбаў, якія калі-небудзь дасягнулі перамогі ў чатырох спаборніцтвах за адзіны сэзон, клюб дамогся перамогі ў Кубку УЭФА, Супэркубку УЭФА, Чэмпіянату й Кубку Турэччыны ў 2000 годзе. Традыцыйнымі колерамі клюбу зьяўляюцца чырвоны й жоўты. Хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне «Турк Тэлеком Арэна», які мае ўмяшчальнасьць у 52 695 чалавек.

Першы фатаздымак «Галатасараю». 1905 год

«Галатасарай» быў заснаваны восеньню 1905 году групоўкай студэнтаў як футбольны клюб. Першым прэзыдэнтам клюбу быў Алі Самі Ен. У сваю першую гульню клюб атрымаў перамогу над камандай «Кадзі-Кеўі» зь лікам 2:0. Першапачаткова ўдзельнікі клюбу склалі некалькі назоваў каманды, аднак было вырашана, што ейнае імя будзе «Галатасарай».

Назва «Галатасарай» паходзіць ад назвы Галатасарайкага ліцэю, які ў сваю чаргу бярэ сваю назву ад Галацкай палацавай імпэратарскай школы (турэц. Galata Sarayı Enderûn-u Hümâyûn), імені зыходнай школы, якая была заснаваная ў 1481 годзе, і якая ў сваю чаргу ўзяла сваю назву ад найбліжэйшай сярэднявечнай генуэскай калёніі Галаты. «Галатасарай», непасрэдна, перакладаецца як «Галатаў палац».

На думку дасьледчыка Чэма Атабэяглу, «Галатасарай» атрымаў сваю назву пасьля аднаго са сваіх першых матчаў. У ім «Галатасарай» перамог зь лікам 2:0 клюб «Рум» і гледачы назвалі каманду пераможцаў «Джэнтэльмэны Галацкага (у сэнсе гарадзкога) палацу» (турэц. Galata Sarayı efendileri), і, пасьля гэтага інцыдэнту, яны й перанялі гэтае імя й сталі называць свой ​​клюб «Галатаў Сарай». У 1905 годзе ў часы Асманскай імпэрыі, не існавала ніякіх заканадаўчых вызначэньняў асацыяцыі, таму клюб і ня быў здольны мець афіцыйную рэгістрацыю, але, пасьля таго, як у 1912 годзе ўсё ж такі зьявіўся закон аб асацыяцыях, клюб быў зарэгістраваны на законных падставах.

Асноўны артыкул: Турк Тэлеком Арэна
Пэрфоманс на арэне

Хатнім стадыёнам для «Галатасараю» зьяўляецца сучасная шматфункцыянальная «Турк Тэлеком Арэна», разьмешчаная ў раёне Шышла гораду Стамбул. Умяшчальнасьць арэны складае 52 650 гледачоў. Пераезд з «Алі Самі Ен» быў задуманы з мэтай зьмяніць састарэлы стадыён на новую сучасную арэну, якая задавальняе ўсім патрабаваньням гранду турэцкага футболу. У канцы 2007 году пры ўдзеле ўрадавых чыноўнікаў быў закладзены падмурак новага стадыёну. Гэтая падзея адбылося 13 сьнежня 2007 году. Кошт будаўніцтва склаў 128 млн эўра[1].

У 2008 годзе Турэцкая футбольная фэдэрацыя вырашыла падаць заяўку на правядзеньне чэмпіянату Эўропы па футболе 2016 году ў сябе ў краіне, пазьней і на правядзеньне чэмпіянату Эўропы 2020 году[2]. Гэтае рашэньне пацягнула ўнесьці папраўкі ў праект стадыёну, каб ён мог адпавядаць правядзеньню матчаў паўфінальнай стадыі кантынэнтальнага першынства па стандартах УЭФА. Правы на назву стадыёну былі прададзеныя найбуйнейшай тэлекамунікацыйнай кампаніі Türk Telekom тэрмінам на 10 гадоў за 100,5 млн даляраў.

Урачыстае адкрыцьцё «Турк Тэлеком Арэны» адбылося 15 студзеня 2011 году таварыскім матчам паміж футбольнымі клюбамі «Галатасарай» і «Аякс». Матч завяршыўся зь лікам 0:0. Пачынаючы з 1933 году, больш чым праз 77 гадоў была выканана запаветная мара шматлікіх мільёнаў прыхільнікаў клюбу. Першы афіцыйны матч «Галатасарая» на новай арэне прыйшоўся на гульню супраць «Сывасспору», якая скончылася перамогай гаспадароў зь лікам 1:0. Першы гол на новай арэне быў забіты абаронцам зборнай Турэччыны Сэрвэтам Чэтынам. 18 сакавіка 2011 году ў матчы супраць «Фэнэрбахчэ» быў усталяваны сусьветны рэкорд шуму на спартовых арэнах у дэцыбэлах. Ён склаў 131,76 дб і трапіў у «кнігу рэкордаў Гінэса»[3].

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Уругваю Бр Фэрнанда Мусьлера (капітан) 1986
4 Сьцяг Сэнэгалу Аб Ісмаіль Якабс (ар. Манака) 1999
5 Сьцяг Нямеччыны ПА Эюп Айдын 2004
6 Сьцяг Калюмбіі Аб Давінсан Санчэс 1996
8 Сьцяг Нямеччыны ПА Керэм Дэмірбай 1993
9 Сьцяг Аргентыны Нап Маўра Ікардзі 1993
10 Сьцяг Бэльгіі Нап Дрыс Мэртэнс 1987
11 Сьцяг Турэччыны Нап Юнус Акгюн 2000
12 Сьцяг Турэччыны Бр Батухан Шэн 1999
18 Сьцяг Турэччыны ПА Бэркан Кутлу 1998
19 Сьцяг Турэччыны Бр Гюнай Гювэнч 1991
20 Сьцяг Бразыліі ПА Габрыел Сара 1999
22 Сьцяг Марока Нап Гакім Зіеш 1993
23 Сьцяг Турэччыны Аб Каан Айхан 1994
24 Сьцяг Даніі Аб Эліяс Елерт 2003
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
25 Сьцяг Даніі Аб Віктар Нэльсан 1998
30 Сьцяг Аўстрыі Нап Юсуф Дэмір 2003
34 Сьцяг Уругваю ПА Люкас Тарэйра 1996
36 Сьцяг Турэччыны ПА Гёкдэніз Гюрпюз 2006
38 Сьцяг Турэччыны Бр Атакан Арду 2005
42 Сьцяг Турэччыны Аб Абдулкерым Бардакджы 1994
44 Сьцяг Бэльгіі Нап Мішы Батшуаі 1993
45 Сьцяг Нігерыі Нап Віктар Асымэн (ар. Напалі) 1998
53 Сьцяг Турэччыны Нап Барыш Ілмаз 2000
58 Сьцяг Турэччыны Аб Алі Ешылюрт 2005
72 Сьцяг Турэччыны Аб Алі Бюльбюль 2005
83 Сьцяг Турэччыны ПА Эфэ Акман 2006
90 Сьцяг Турэччыны Аб Мэтэхан Балтаджы 2002
Сьцяг Вугоршчыны Нап Роланд Шалаі 1997

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]