(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Герман Цітоў — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Герман Цітоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герман Цітоў
Дата нараджэньня 11 верасьня 1935(1935-09-11)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 20 верасьня 2000(2000-09-20)[2][3][4][…] (65 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці сэрцавая няздатнасьць
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак лётчык, касманаўт, пісьменьнік, палітык, вайсковец, навуковец, дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі
Сябра ў Дзяржаўная дума Фэдэральнага сходу Расеі III скліканьня[d], Дзяржаўная Дума Расійскай Федэрацыі II склікання[d], Дзяржаўная дума Расеі I скліканьня[d] і First group of Soviet cosmonauts[d]
Бацька Stepan Titov[d]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Герман Цітоў (11 верасьня 1935, Полкаўнікава, Алтайскі край — 20 верасьня 2000, Масква) — савецкі касманаўт, другі чалавек у космасе, Герой Савецкага Саюзу (9 жніўня 1961). Дублёр Юрыя Гагарына.

Прызначаны ў атрад касманаўтаў у 1960 годзе. Абраны пілётам другога касьмічнага карабля «Усход-2», запушчанага ў жніўні 1961 году. 6-7 жніўня 1961 г. Герман Цітоў зьдзейсьніў касьмічны палёт працягласьцю 1 суткі 1 гадзіну, зрабіў 17 абаротаў вакол Зямлі, праляцеў больш за 700 тысячаў кілямэтраў.

У палёце меў пазыўныя «Арол». Спушчальны апарат прызямліўся паблізу гораду Чырвоны Кут Саратаўскай вобласьці Расеі.

На момант палёту Герману Цітову было без аднаго месяца 26 гадоў, з гэтай прычыны ён зьяўляецца самым маладым з усіх касманаўтаў, якія пабывалі ў космасе. Пасьля палёту Цітоў удзельнічаў у розных касьмічных праграмах, пакуль у 1992 годзе не пайшоў у адстаўку.

Член КПСС з 1961 году, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1962—1970).

Балятаваўся ў першым (1993) і другім (1995) скліканьнях у Дзяржаўную Думу ад КПРФ. 14 траўня 1995 году перамог на давыбарах у Каломенскай акрузе. Уваходзіў у фракцыю КПРФ у першым і другім скліканьнях.

Памёр ад сардэчнага прыступу 20 верасьня 2000 году. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

  1. ^ Титов Герман Степанович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  2. ^ а б German Stepanowitsch Titow // filmportal.de — 2005.
  3. ^ а б Brozović D., Ladan T. German Stepanovič Titov // Hrvatska enciklopedija (харв.)LZMK, 1999. — 9272 с.
  4. ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
  5. ^ http://cultureru.com/category/music/moscow-conservatorie/page/6/