Грызуны
Грызуны | |
Сібірскі бурундук (Tamias sibiricus) | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Падцарства | Эўмэтазоі |
Падразьдзел | Другаснаротыя |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Кляса | Сысуны |
Падкляса | Зьвяры |
Інфракляса | Пляцэнтарныя |
Атрад | Грызуны |
Бінамінальная намэнклятура | |
Rodentia Bowdich, 1821 | |
Арэал | |
Грызуны (Rodentia) — самы шматлікі атрад сысуноў. Прадстаўлены 35 сямействамі, каля 530 радамі і каля 2600 відамі[1]. Разам з атрадам зайцападобныя утвараюць групу Glires. Грызуны насяляюць разнастайныя ляндшафты. Іх велічыня можа складаць ад 5,5 см (мыш-малютка) да 135 см (капібара), хаця ў большасьці знаходзіцца ў межах ад 8 да 35 см.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Грызуны вельмі добра прыстасоўваюцца да розных умоў існаваньня, гэтае ўменьне дазволіла ім расьсяліцца па ўсяму сьвету. Грызуны жывуць на паверхні зямлі, пад зямлёй, а некаторыя нават асвоілі паветраную прастору.
Большасьць харчуецца ў асноўным травамі, пладамі і зернямі расьлінаў, карнямі і г. д., некаторыя віды харчуюцца казуркамі і хрыбетнымі жывёламі.
Колькасьць грызуноў мяняецца з году ў год, залежыць ад надвор’я, наяўнасьці драпежнікаў і барацьбы чалавека з грызунамі-шкоднікамі. Здольныя аднавіць сваю колькасьць усяго за год, прычына ў вялікай пладавітасьці.
Клясыфікацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Грызуны (Rodentia)
- Падатрад Anomaluromorpha
- сямейства Anomaluridae
- сямейства Pedetidae
- сямейства Zenkerellidae
- Падатрад Castorimorpha
- надсямейства Castoroidea
- сямейства бабровыя (Castoridae)
- надсямейства Geomyoidea
- сямейства гоферавыя (Geomyidae)
- сямейства Heteromyidae
- надсямейства Castoroidea
- Падатрад Hystricomorpha
- інфраатрад Ctenodactylomorphi
- сямейства Ctenodactylidae
- сямейства Diatomyidae
- інфраатрад Hystricognathi
- сямейства іглакавыя (Hystricidae)
- сямейства Bathyergidae
- сямейства Heterocephalidae
- сямейства Petromuridae
- сямейства Thryonomyidae
- надсямейства Cavioidea
- сямейства грызухавыя (Caviidae) (напрыклад, марская сьвінка)
- сямейства Cuniculidae
- сямейства Dasyproctidae
- надсямейства Chinchilloidea
- сямейства шыншылявыя (Chinchillidae)
- сямейства Dinomyidae
- надсямейства Erethizontoidea
- сямейства Erethizontidae
- надсямейства Octodontoidea
- сямейства Octodontidae
- сямейства Abrocomidae
- сямейства Ctenomyidae
- сямейства Echimyidae
- інфраатрад Ctenodactylomorphi
- Падатрад Myomorpha
- надсямейства Dipodoidea
- сямейства тушканчыкавыя (Dipodidae)
- сямейства Sminthidae
- сямейства Zapodidae
- надсямейства Muroidea
- сямейства мышыныя (Muridae)
- сямейства Calomyscidae
- сямейства хамяковыя (Cricetidae) (напрыклад, хамяк звычайны)
- сямейства Nesomyidae
- сямейства Platacanthomyidae
- сямейства сьляпунавыя (Spalacidae)
- надсямейства Dipodoidea
- Падатрад вавёркападобныя (Sciuromorpha)
- сямейства вавёркавыя (Sciuridae)
- сямейства аплядонтыевыя (Aplodontiidae)
- сямейства соневыя (Gliridae) — у тым ліку соня-палчок, соня садовая
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ The Mammal Diversity Database (анг.). American Society of Mammalogists. Праверана 01.11.2021 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Юлия Школьник. Животные. Полная энциклопедия. М.: Эксмо, 2007
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |