Дзераўная
Дзераўная лац. Dzieraŭnaja | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Першыя згадкі: | XV стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Стаўпецкі |
Сельсавет: | Дзераўнянскі |
Насельніцтва: | 1406 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1717 |
Паштовы індэкс: | 222680 |
СААТА: | 6254858026 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°42′3.60″ пн. ш. 26°33′29.52″ у. д. / 53.701° пн. ш. 26.5582° у. д.Каардынаты: 53°42′3.60″ пн. ш. 26°33′29.52″ у. д. / 53.701° пн. ш. 26.5582° у. д. |
± Дзераўная | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Дзераўна́я[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Шуры. Цэнтар сельсавету Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1406 чалавек. Знаходзіцца за 30 км ад Стоўпцаў, на аўтамабільнай дарозе Івянец — Пяршаі — Нясьвіж.
Дзераўная — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Дзераўная ўпамінаецца ў другой палове XV ст. як уладаньне кашталяна віленскага Сямёна Гедыголдавіча. З 1451 году маёнтак перайшоў да ягонай жонкі Мілохны Кезгайлаўны, каля 1485 году — уласнасьць Кезгайлаў. У 1525 годзе М. Кезгайла заснаваў каля маёнтку Дзераўная аднайменнае мястэчка. З 1554 году паселішчам валодаў Ян Завіша, з 1590-х гадоў — Радзівілы.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Дзераўная ўвайшла ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. У 1590—1591 гадох у мястэчку збудавалі кальвінскі збор. У 1630-я гады Войцех Сялява фундаваў касьцёл, пры якім у XVII—XVIII стагодзьдзях дзеялі шпіталь і школа. На 1591 год у мястэчку існавалі Рынак, 3 вуліцы, 41 двор, на 1646 год — 71 двор, на 1662 год — 85, на 1725 год — 39, на 1786 год — 49 двароў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Дзераўная апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губэрні[2]. У 1870-я гады ў мястэчку існавалі касьцёл, капліца, 2 сынагогі, школа, багадзельня, бровар, 5 крамаў. На 1880 год у Дзераўной было 34 двары, заезны двор, вінакурня, саладоўня, капліца, царкоўны прыход, вятрак, карчма. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 125 двароў, 11 крамаў, гарбарня, аптэка, карчма.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дзераўная абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Дзераўная апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Стаўпецкім павеце Наваградзкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Дзераўная ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету (з 8 студзеня 1954 да 24 сьнежня 2011 году ў Хатаўскім сельсавеце, які перайменаваны ў Дзераўнянскі). Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1971 год тут было 255 двароў, на 1992 год — 549, на 1997 год — 564. У 2000-я гады Дзераўная атрымала афіцыйны статус «аграгарадку». 24 сьнежня 2011 году вёска стала цэнтрам Дзераўнянскага сельсавету[3].
-
Касьцёл, каля 1900 г.
-
Касьцёл, 1909 г.
-
Касьцёл, да 1939 г.
-
Інтэр'ер касьцёла, да 1939 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1880 год — 306 чал.; 1897 год — 823 чал.
- XX стагодзьдзе: 1901 год — 457 чал.; 1971 год — 938 чал.; 1992 год — 1723 чал.[4]; 1997 год — 1749 чал.[5]; 1999 год — 1615 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1406 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Дзераўной працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, 2 дамы культуры, 2 бібліятэкі, пошта.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Ваньковіча вуліца | Касьцельная вуліца[6] |
З урбананімічнай спадчыны Дзераўной да нашага часу гістарычную назву захавала Стаўпецкая вуліца.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Капліца (XIX ст.)
- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1630-я)
- Могілкі: каталіцкія; юдэйскія
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Касьцёл, брама
-
Вуліца і касьцёл
-
Крыж
-
Юдэйскія могілкі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 469.
- ^ Wejssenhof J. Derewno // Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 7.
- ^ «О переименовании сельсоветов Столбцовского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 24 декабря 2011 г. № 134 (рас.)
- ^ Шаблюк В. Дзераўная // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 227.
- ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 106.
- ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 19.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881.
- Леонид Смиловицкий, По следам еврейских кладбищ Беларуси. Деревное // Журнал-Газета "Мастерская".
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|