(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Дэфэнса і Хустысія Флярэнсьё-Варэля — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Дэфэнса і Хустысія Флярэнсьё-Варэля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дэфэнса і Хустысія
Поўная назва па-гішпанску: Club Social y Deportivo Defensa y Justicia
Заснаваны 20 сакавіка 1935
Горад Флярэнсьё-Варэля, Аргентына
Стадыён імя Нарбэрта Тамагельлё
Умяшчальнасьць: 10 500[1]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прафэсійная футбольная ліга
 · 2023 6 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
defensayjusticia.org.ar (гішп.)

«Дэфэнса і Хустысія» (па-гішпанску: Defensa y Justicia) — аргентынскі футбольны клюб з прадмесьця Флярэнсьё-Варэля ля Буэнас-Айрэсу. Клюб паўстаў у 1935 годзе[2]. Не зважаючы на тое, што клюб існуе працяглы час, сапраўдныя посьпехі прыйшлі да каманды досыць нядаўна. У 2017 годзе клюб дэбютаваў у міжнародных турнірах, узяўшы ўдзел у розыгрышу Паўднёваамэрыканскага кубку[3]. У 2020 годзе «Дэфэнса і Хустысія» здабыла Паўднёваамэрыканскі кубак, перамогшы ў фінале «Лянус». Праз год камандзе скарылася і Рэкопа Паўднёвай Амэрыкі, дзе ў сэрыі пасьляматчавых пэнальцы аргентынцы перамаглі бразыльскі «Палмэйрас»[4].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]