(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Ежы Гофман — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Ежы Гофман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ежы Гофман
Jerzy Hoffman
Дата нараджэньня 15 сакавіка 1932(1932-03-15)[1] (92 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак кінарэжысэр, сцэнарыст, актор, рэжысэр
Навуковая сфэра кінарэжысура[d][3] і кінасцэнарыстыка[d][3]
Гады дзейнасьці з 1954
Сябра ў Польская кінаакадэмія[d] і Асацыяцыя польскіх кінэматаграфістаў[d]
Дзеці Яана Гофман[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0388956

Е́жы Юльян Го́фман (па-польску: Jerzy Julian Hoffman; нар. 15 сакавіка 1932 году, Кракаў) — польскі кінарэжысэр і сцэнарыст. Вядомы найперш сваімі экранізацыямі сянкевічавай трылёгіі («Пан Валадыёўскі», «Патоп», «Агнём і мечам»). Здымаў таксама дакумэнтальныя, звычаёвыя і ваенныя фільмы.

Ежы Гофман нарадзілся ў жыдоўскай сям’і. Па выбуху II сусьветнай вайны сям’я пераехала на ўсход краіны, сьпярша ў Тарнопаль, пасьля ў Стрый і Дашаву. У 1940 зь сям’ёй быў вывезены ў Сыбір; сваякі, якія засталіся ў Польшчы, сталі ахвярамі Галакосту[4].

У 1945 сям’я здолела вярнуцца ў Польшчу дзякуючы таму, што Ежаў бацька ваяваў у польскім войску. У школе Ежы актыўна ўдзельнічаў у камуністычных моладзевых арганізацыях. Скончыўшы ў 1950 року школу, паступіў ва Ўсесаюзны дзяржаўны інстытут кінэматаграфіі ў Маскве (РССФР), скончыў у 1955[5].

Дэбютаваў у 1954 року разам са студэнцкім сябрам Эдвардам Скажэўскім дакумэнтальным фільмам «Ты сярод іх?!» і да 1962 здымаў дакумэнтальныя фільмы. У 1962 выйшаў першы мастацкі фільм Гофмана і Скажэўскага «Ганстары і філянтропы».

У 1980 року стаў мастацкім кіраўніком кінааб’яднаньня «Задыяк».

Дакумэнтальныя фільмы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • 1954 — Czy jesteś wśród nich?
  • 1955 — Uwaga, chuligani!
  • 1956 — Dzieci oskarżają
  • 1956 — Jaś i Małgosia
  • 1957 — Sopot 1957
  • 1957 — Na drogach Armenii
  • 1958 — Tor
  • 1958 — Karuzela Łowicka
  • 1958 — Pamiątka z Kalwarii
  • 1959 — Zielona bariera
  • 1959 — Gaudeamus
  • 1959 — Typy na dziś
  • 1960 — Dwa preludia
  • 1960 — Dwa oblicza Boga
  • 1960 — Reportaż prosto z patelni
  • 1960 — Pocztówki z Zakopanego
  • 1961 — Aby kwitło życie…
  • 1961 — Hawana '61
  • 1962 — Spotkali się w Hawanie
  • 1962 — Patria o Muerte
  • 1963 — Visitez Zakopane
  • 1964 — Chwila wspomnień
  • 1966 — Jarmark cudów
  • 1970 — A najmilsze jest Mazowsze
  • 2008 — Ukraina. Narodziny narodu
  • 1962 — Gangsterzy i filantropi
  • 1964 — Prawo i pięść
  • 1965 — Trzy kroki po ziemi
  • 1967 — Ojciec
  • 1969 — Pan Wołodyjowski
  • 1974 — Potop
  • 1976 — Trędowata
  • 1978 — Do krwi ostatniej… (фільм)
  • 1979 — Do krwi ostatniej (тэлесэрыял)
  • 1982 — Знахар (Znachor)
  • 1983 — Wedle wyroków twoich…
  • 1992 — Piękna nieznajoma
  • 1999 — Ogniem i mieczem
  • 2003 — Stara baśń. Kiedy słońce było bogiem
  • 2011 — 1920 Bitwa Warszawska

Прэміі і ўзнагароды

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Jerzy Hoffman // filmportal.de — 2005.
  2. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #1020322446 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  3. ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  4. ^ Paziński, Piotr «…nie można przestać być Żydem» — z Jerzym Hoffmanem rozmawia (пол.) Midrasz Праверана 5 траўня 2018 г.
  5. ^ Olczak-Moraczewska, Halina Jerzy Hoffman (пол.) Culture Праверана 5 траўня 2018 г.
  6. ^ а б в Jerzy Hoffman (пол.) Film Polski. Państwowa Wyższa Szkoła Filmowa, Telewizyjna i Teatralna im. Leona Schillera w Łodzi. Праверана 5 траўня 2018 г.
  7. ^ Odznaczenia dla wybitnych twórców i działaczy kultury  (пол.) // Dziennik Polski. — 26.VII.1974. — № 175 (9456). — С. 2.
  8. ^ Warszawa. Wręczono złote medale «Gloria Artis» (пол.) polski portal teatralny. Instytut Teatralny im. Zbigniewa Raszewskiego (10 верасьня 2005). Праверана 5 траўня 2018 г.
  •  Oleksiewicz, Maria 535 dni Potopu. — Warszawa: Wydawnictwa Artystyczne i Filmowe, 1975.
  •  Sztokfisz, Marta Jerzy Hoffman. Gorące serce. — Warszawa: Wydawnictwo Marginesy, 2011. — ISBN 978-83-928431-3-9

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Еж Гофман  (пол.) у базе Акадэміі польскага фільму