Ен Пірз
Ен Пірз | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 8 жніўня 1955[1][2][3] (69 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | мастацтвазнавец, пісьменьнік, журналіст |
Гады творчасьці | 1990 — цяпер |
Мова | ангельская мова[4] |
Ен Пірс (па-ангельску: Iain Pears, 8 жніўня 1955, Ковэнтры, Вялікабрытанія) — брытанскі мастацтвазнаўца, пісьменьнік і журналіст.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў 1955 годзе, атрымаў адукацыю ў Ўодэм Каледжы Оксфардзкага ўніверсытэту (па-ангельску: Wadham College) і ў Вулфсан-Каледжы (па-ангельску: Wolfson College).
Да таго, як пачаць пісаць кнігі, працаваў рэпарцёрам на Бі-Бі-Сі (па-ангельску: BBC), Чацьвёртым Канале (Вялікабрытанія) і на Другім канале Нямецкага тэлебачаньня (па-нямецку: ZDF - Zweites Deutsches Fernsehen), а таксама карэспандэнтам агенцтва Рэйтар у Італіі, Францыі, Вялікабрытаніі і ЗША (у пэрыяд з 1982 па 1990 год). Міжнароднае прызнаньне атрымаў пасьля апублікаваньня раману-досьледу «Палец, што паказвае» (An Instance of the Fingerpost (1998)), які быў перакладзены на 18 моў.
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жанаты, мае сына; жыве ў Оксфардзе.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сэрыя кніг апісвае прыгоды мастацтвазнаўцы Джонатана Аргайла
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сэрыя кніг апісвае прыгоды мастацтвазнаўцы Джонатана Аргайла (Jonathan Argyll) і двух прадстаўнікоў Нацыянальнага ўпраўленьня па барацьбе з крадзяжамі твораў мастацтва — аддзяленьня італьянскай паліцыі (г. Рым): Флавіі дзі Стэфана (Flavia di Stefano) і генэрала Батанда (general Bottando).
№ | Назва | Арыгінал | Анатацыя |
---|---|---|---|
1 | «Загадка Рафаэля» | The Raphael Affair (1991) | Ангельскі студэнт прыбывае ў Італію, каб знайсьці карціну Рафаэля, якая 200 гадоў таму была схаваная пад палатном другаразраднай мастака. |
2 | «Камітэт Тыцыяна» | The Titian Committee (1992) | У Вэнэцыі зьбіраецца камітэт з шасьці мастацтвазнаўцаў, які займаецца складаньнем поўнага каталёгу Тыцыяну. Нечакана аднаго зь іх знаходзяць мёртвым. |
3 | «Бюст Берніні» | The Bernini Bust (1993) | Амэрыканскі мільянэр забіты ў сваім музэі. Працы Бюст Бэрніні зьнік. |
4 | «Апошні суд» | The Last Judgement (1994) | Аргайл павінен перавезьці «Суд Сакрата», карціну малавядомага францускага мастака, якая раней уваходзіла ў калекцыю францускага калябарацыяніста. |
5 | «Рука Джота» | Giotto’s Hand (1995) | «Джота» — гэта мянушка, якую даў генэрал Батанда няўлоўнаму злодзею, што крадзе ўжо 30 год карціны, бо пра яго, як і пра яго цёзку — выбітным італьянскім мастаку, вядома няшмат. Нечакана пачынае зьяўляцца інфармацыя. |
6 | «Гібель і адраджэньне» | Death and Restoration (1996) | Паліцыя атрымлівае ананімнае паведамленьне, што рыхтуецца рабаваньне кляштара, і ў гэтым жа момант у Італіі прыяжджае знакамітая зладзейка, якая адразу ж становіцца падазраванай. |
7 | «Ідэальны пабман» | The Immaculate Deception (2000) | З музэю выкрадаюць карціну Ларэна "Кефал і Пракрыда» , якая была прадастаўлена Італіяй для міжнароднай выставы іншай дзяржавы. Насьпявае скандал. |
Іншыя кнігі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва | Арыгінал | Анатацыя |
---|---|---|
The Discovery of Painting (1989) | Дакумэнтальная кніга аб ангельскім мастацтве XVIII стагодзьдзя. | |
«Палец, што паказвае» | An Instance of the Fingerpost (1997) | Эпісталярны раман з чатырох частак, кожная зь якіх уяўляе сабой успамін іншай асобы пра падзеі 1663 году ў Оксфардзе. Пераказчыкі шмат у чым супярэчаць адзін аднаму. |
«Сон Сцыпіёна» | The Dream of Scipio (2002) | Гістарычны раман з трох гісторыяў, які адбываюцца ў розных эпохах у Правансе. |
«Партрэт» | The Portrait (2005) | |
«Падзеньне Стоўна» | Stone’s Fall (2009) | Гістарычны раман, які складаецца з трох частак ад імя трох розных аўтараў, якія апавядаюць пра зьвязаныя падзеі. |
Крыніцы =
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://doi.org/10.1093/ww/9780199540884.013.151481
- ^ Iain Pears // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ Iain Pears // Babelio (фр.) — 2007.
- ^ Pears, Iain // CONOR.SI