(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Жырона (футбольны клюб) — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Жырона (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жырона
Поўная назва Girona Futbol Club, S.A.D.
Заснаваны 23 ліпеня 1930
Горад Жырона, Гішпанія
Стадыён Мантыліві
Умяшчальнасьць: 9286
Кіраўнік Abu Dhabi United Group[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2023—2024 3 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
gironafc.cat (кат.)​ (гішп.)​ (анг.)

«Жырона» (па-гішпанску: Girona) — гішпанскі футбольны клюб з гораду Жырона. Заснаваны ў 1930 годзе.

Цікавасьць да футболу ў горадзе зьявілася на пачатку XX стагодзьдзя. У 1920-я гады ў Жыроне існавала два клюбы, але празь фінансавыя чыньнікі яны былі ліквідаваныя.

23 ліпеня 1930 году ў кавярні Нара ў Жыроне быў утвораны новы клюб. 1 жніўня 1930 году гарадзкая рада ўхваляваля рашэньне на стварэньне спартовага клюбу, які цяпер мог выкарыстаць гарадзкі герб на сваёй эмблеме. Гэта стала магчыма дзякуючы намаганьням энтузіястаў на чале зь першым прэзыдэнтам клюбу Альбэртам дэ Кінтана дэ Леону[2]. Пасьля гэтага каманда далучылася да другога дывізіёну чэмпіянату Каталёніі. Першы афіцыйны матч быў згуляны супраць клюбу «Калёнія».

У сэзоне 1935—1936 гадоў «Жырона» дэбютавала ў Сэгундзе. Клюб перамог у сваёй групе і ўзяў удзел у розыгрышы плэй-оф, дзе змагаўся супраць «Сэльты», «Сарагосы», «Арэнасу», «Мурсіі» і «Хэрэсу». У гэтае групе «Жырона» не здабыла посьпехаў і не атрымала права на прасоўваньне ў Ля Лігу. Па грамадзянскай вайне клюб спаборнічаў у ніжэйшых гішпанскіх двыізіёнах. У 1968 годзе пачалося будаўніцтва клюбнага стадыёну Мантыліві. Некаторы час «Жырона» нават апускалася на ўзровень рэгіянальных спаборніцтваў[3]. 16 чэрвеня 2008 году дзякуючы перамозе пад «Сэўтай» у плэй-оф, клюб дамогся вяртаньня ў Сэгунду пасьля 49-гадовай адсутнасьці[4][5].

Актуальны на 21 жніўня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Гішпаніі Бр Хуан Карляс 1988
3 Сьцяг Гішпаніі Аб Мігель Гут’ерэс 2001
4 Сьцяг Гішпаніі Аб Арнаў Мартынэс 2003
5 Сьцяг Гішпаніі Аб Давід Лёпэс 1989
6 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Доні ван дэ Бээк 1997
7 Сьцяг Уругваю Нап Крыстыян Стуані (капітан) 1986
8 Сьцяг Украіны Нап Віктар Цыганкоў 1997
9 Сьцяг Гішпаніі Нап Абэль Руіс 2000
11 Сьцяг Гішпаніі Нап Валеры Фэрнандэс 1999
13 Сьцяг Аргентыны Бр Паўлё Гасаніга 1992
14 Сьцяг Гішпаніі ПА Арыёль Рамэў (ар. Барсэлёна) 1991
15 Сьцяг Гішпаніі Аб Хуанпэ 1991
16 Сьцяг Гішпаніі Аб Алехандра Франсэс 2002
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Дэлі Блінд 1990
18 Сьцяг Чэхіі Аб Ладзіслаў Крэйчы 1999
19 Сьцяг Гішпаніі Нап Ляўрэана Вільля 1995
20 Сьцяг Гішпаніі Нап Браян Хіль (ар. Тотэнгэм) 2001
21 Сьцяг Вэнэсуэлы ПА Янхэль Эрэра 1998
22 Сьцяг Калюмбіі ПА Джон Саліс 2004
23 Сьцяг Гішпаніі ПА Іван Мартын 1999
24 Сьцяг Гішпаніі Нап Порту 1992
25 Сьцяг Гішпаніі Бр Паў Лёпэс (ар. Марсэль) 1994
27 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Габрыель Місэгуй 2005
Сьцяг Марока Нап Ільяс Шаіра 2001
Сьцяг Паўночнай Македоніі Нап Боян Міёўскі 1999

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]