(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Каленкавіцкі сельсавет (Камянецкі раён) — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Каленкавіцкі сельсавет (Камянецкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Кале́нкавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Адміністрацыйным цэнтрам зьяўлялася вёска Каленкавічы.

17 красавіка 1962 году да Камянецкага раёну далучаны Бушміцкі сельсавет скасаванага Высокаўскага раёну. 26 ліпеня 1968 году Бушміцкі сельсавет быў перайменаваны ў Каленкавіцкі[1].

23 чэрвеня 2011 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Амелянец, Бобінка, Ваўкаставец, Каленкавічы, Падбур’е, Радзевічы, Сіпурка, Сьвінева, Юўсічы — перададзеныя ў склад Вярховіцкага сельсавету[2].