Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (Баранавічы)
![](https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/be/Kasciol_Uzvysennia_Sviatoha_Kryza_%28Baranavicy%29.jpg/220px-Kasciol_Uzvysennia_Sviatoha_Kryza_%28Baranavicy%29.jpg)
Касьцёл Узвышэ́ньня Сьвято́га Крыжа́ — найстарэйшы каталіцкі храм у Баранавічах. Месьціцца на сучаснай вуліцы Куйбышава.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![](https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/30/Baranavi%C4%8Dy%2C_Ka%C5%9Bcielnaja%2C_Uzvy%C5%A1e%C5%84nia_%C5%9Aviatoha_Kry%C5%BEa._%D0%91%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%87%D1%8B%2C_%D0%9A%D0%B0%D1%81%D1%8C%D1%86%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D1%8F%2C_%D0%A3%D0%B7%D0%B2%D1%8B%D1%88%D1%8D%D0%BD%D1%8C%D0%BD%D1%8F_%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%BE%D0%B3%D0%B0_%D0%9A%D1%80%D1%8B%D0%B6%D0%B0_%281936%29.jpg/200px-thumbnail.jpg)
![](https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c6/Baranavi%C4%8Dy%2C_Ka%C5%9Bcielnaja%2C_Kaplica._%D0%91%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%87%D1%8B%2C_%D0%9A%D0%B0%D1%81%D1%8C%D1%86%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D1%8F%2C_%D0%9A%D0%B0%D0%BF%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%281915-17%29.jpg/300px-Baranavi%C4%8Dy%2C_Ka%C5%9Bcielnaja%2C_Kaplica._%D0%91%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%87%D1%8B%2C_%D0%9A%D0%B0%D1%81%D1%8C%D1%86%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D1%8F%2C_%D0%9A%D0%B0%D0%BF%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%281915-17%29.jpg)
За часамі Расейскай імпэрыі на будаўніцтва касьцёлу ў Баранавічах не давалі дазволу. У 1904 годзе памерла жонка графа Яна Развадоўскага — Лізавета Развадоўская. Яе пахавалі ў адмыслова збудаваным родавым склепе, на месцы прызначаным для касьцёлу. Дзякуючы дапамозе менскага губэрнатара, быў атрыманы дазвол на будаўніцтва на магіле драўлянай каталіцкай капліцы, у якой час ад часу адпраўляў Сьвятую Імшу для 800 баранавіцкіх католікаў ксёндз пробашч з Новай Мышы Антоні Ганіч.
У 1911 годзе была заснавана баранавіцкая парафія.
Камітэт пабудовы касьцёла арганізаваў кс. Люцыян Жаландкоўскі ў 1923 годзе, па прыбыцьці на працу ў Баранавічы. Драўляны касьцёл быў збудаваны ў 1925 годзе. 18 кастрычніка 1925 году храм асьвяціў біскуп Зыгмунт Лазінскі пад тытулам Узвышэньня Сьвятога Крыжа.
Меркавалася, што ў хуткім часе касьцёл перабудуюць у мураваны. Але потым сярод парафіян паўстала ідэя пабудовы вялікага мураванага касьцёлу ў цэнтры гораду, падмурак якога заклалі на скрыжаваньні вуліцаў Міцкевіча і Каханоўскага (цяпер плошча Леніна). Але з-за цяжкасьцяў фінансаваньня і эканамічнага крызісу, будаўніцтва не было скончана. Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа таксама застаўся драўляным.
Ад 1990 году ў касьцёле пачалі весьціся беларускамоўныя служэньні.
Пробашчы парафіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вінцэнт Францкевіч 1911—1913
- Станіслаў Эйсмант 1913—1915
- кс. капелан Яжнеўскі і Міхал Маеўскі 1920—1923
- Люцыян Жаландкоўскі 1923—1933
- Казімір Бохуш 1927—1930
- Эдвард Завадзкі 1933—1935,
- Ян Барысюк 1933—1949
- Францішак Піваварскі 1935—1939
- Вацлаў Краўчык 1937—1941
- Станіслаў Рагоўскі 1950—1978
- Ежы Росек і Антоні Гей 1978—1991
- Казімір Велікаселец 1991 — ?
- Юзаф Дзяконскі 2006—2011
- Валянцін Новак 2011 — цяпер
Арганіст[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Леанард Канікевіч 1940-я
Стараста[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Андрэй Гібоўскі 1930-я — 1944
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 113Г000042 |