Лівікаўская карэльская мова
Лівікаўская карэльская мова | |
livgiläine karjalan kieli | |
Ужываецца ў | Расеі |
---|---|
Рэгіён | поўдзень Карэліі |
Колькасьць карыстальнікаў | прыкладна 19 000 чал.[1] |
Клясыфікацыя | Уральская сям’я |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | — |
Дапаможная мова ў | Рэспубліцы Карэлія[2] мова нацыянальнае меншасьці |
Рэгулюецца | — |
Статус: | 5 Разьвіваецца[d][3] |
Пісьмо | лацінскае пісьмо і карэльскі альфабэт[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2(Б) | — |
ISO 639-2(Т) | — |
ISO 639-3 | olo |
SIL | olo |
Лі́вікаўская карэ́льская мова (альбо лі́ві-карэ́льская, лі́вікаўская, алонецка-карэ́льская) — мова прыбалтыйска-фінскае падґрупы фіна-валжанскае ґрупы фіна-вугорскае галіны ўральскае моўнае сям’і, на якой размаўляе лякальная ґрупа карэлаў лівікі. Часта разам з уласнакарэльскай, людзікаўскай карэльскай і цьверскай карэльскай мовамі лічыцца адной з гаворак агульнае карэльскае мовы. Як і іншыя карэльскія мовы, лівікаўская карэльская мова мае свой уласны літаратурны стандарт.
На лівікаўскай карэльскай мове размаўляюць пераважна на поўдні рэспублікі Карэлія, у раёне ўзьбярэжжа Ладаскага возера — на тэрыторыі Алонецкага, Піткяранцкага, Пражынскага і Суаярвскага раёнаў.
Агульная характарыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пісьмовасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лівікаўская карэльская мова зьяўляецца першай сярод карэльскіх моваў, для якой было зафіксавана ўжываньне пісьмовасьці. Гэты тэкст уяўляе сабой замову ад нячысьцікаў, што запісана кірылічным тэкстам на наўгародзкай берасьцяной грамаце № 292, якая датуецца ХІІІ стагодзьдзем
Сучасны выгляд лівікаўскага карэльскага альфабэту.
A a | B b | Č č | D d | Ǯ ǯ | E e | F f | G g |
H h | I i | J j | K k | L l | M m | N n | O o |
P p | R r | S s | Š š | Z z | Ž ž | T t | U u |
V v | Ü ü | Ä ä | Ö ö | ' |
Дыялекты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лівікаўская карэльская мова падзяляецца на 8 гаворак: віцельскую, вядлозерскую, коткацьярвскую, некульскую, рыпушкальскую, салмінскую, сямозерскую і тулемаярвскую.
Грамадзкае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле закону рэспублікі Карэлія аб дзяржаўнай падтрымцы карэльскае, вэпскае й фінскае моваў карэльскія мовы маюць магчымасьць на атрыманьне дапамогі з боку дзяржавы, а таксама могуць ужывацца ў дзяржаўных, навучальных установах і сродках масавае інфармацыі, ґарантуецца права на атрыманьне адукацыі на карэльскіх мовах. Але нягледзячы на гэта, ніводная з карэльскіх моваў ня мае статусу дзяржаўнай у рэспубліцы Карэлія[4].
На лівікаўскай карэльскай мове выходзіць ґазэта Oma Mua.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Livvi-Karelian. A language of Russian Federation (Europe). Ethnologue (анг.)
- ^ Карелия N 31 (23 марта 2004): Документы: закон Республики Карелия о государственной поддержке карельского, вепсского и финнского языков в Республике Карелия (анг.)
- ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
- ^ гл. п. 1 артыкулу 11 Канстытуцыі рэспублікі Карэлія
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Вікіпэдыя ў інкубатары мае вэрсію карэльскай мовай |
- Sanakirju-Словарь-Sanakirja (рас.), (фін.) — карэльска-расейска-фінскі слоўнік
- Партал «Фіна-вугорскія бібліятэкі Расеі». Электронная калекцыя выданьняў карельскай мовай (рас.)