(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Малдаўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Малдаўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «МССР»)
Саюзная рэспубліка ў складзе СССР
Малдаўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
лац. Małdaŭskaja Savieckaja Sacyjalistyčnaja Respublika
па-малдаўску: Република Советикэ Сочиалистэ Молдовеняскэ
Сьцяг Герб
Дэвіз Пролетарь дин тоате цэриле, униць-вэ!
Гімн Гімн Малдаўскай ССР
2 жніўня 1940 — 1991
Кароткая назва Молдавская ССР, Молдавська РСР, Малдаўская ССР, РСС Молдовеняскэ, RSS Moldovenească, Moldova SSR, РСС Молдавия і ҶШС Молдова
Сталіца Кішынёў
Афіцыйная мова малдаўская мова, расейская мова і малдаўская мова
Форма ўраду савецкая рэспубліка
Заканадаўчы орган Supreme Soviet of Moldavia[d]
Насельніцтва
  • 4 361 600 чал. (1990)
Валюта савецкі рубель
Наступнік:
Малдова

Малдаўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (коратка МССР, Малдаўская ССР, альбо Малдова)[a] — саюзная рэспубліка на паўночным-усходзе СССР. Плошча МССР 33,7 тыс. км².

28 чэрвеня 1940 году савецкія войскі ўступілі ў Бэсарабію і Паўночную Букавіну, на частцы тэрыторыі якіх 2 жніўня была ўтвораная Малдаўская ССР. Такім чынам, Малдаўская ССР стала межаваць з Украінскай ССР. Для аддзяленьня ад Румыніі на аснове дыялекту румынскай мовы, які выкарыстоўваўся ў Бэсарабіі, была створаная малдаўская мова з кірылічным пісьмом.

Насельніцтва па стане на 1985 год — 4 111 000 чал., зь іх мяшчан 45%. Малдаван у МССР было 2 526 000 чалавек па стане на 1979 год. Астатнія былі ўкраінцы, расейцы і інш.

Чарцеж Малдовы.

Малдоўская ССР ня мела абласьцёў, бо была невялікая па памеры. Яна дзялілася на 40 раёнаў. МССР мела 21 места, 47 пасёлкаў гарадзкога тыпу.

Сталіца Малдоўскае ССР — Кішынёў.

Малдоўская ССР мела паверхню халмістую раўніну, найбольш высокая частка МССР — Кодры (вышыня да 429 м над узроўнем мора). Надвор’е ўмеранае і зямное[b]. Сярэдняя цеплыня лютага —5 Ц на поўначы і —3 Ц на поўдні, ліпеня 19 Ц на поўначы і 22 Ц на поўдні. Ападкаў да 400 мм на поўдні і да 560 мм на поўначы ў год.

Асноўныя рэкі — Днестар і Прут.

Землі чорныя.

Лясы займалі каля 9% зямлі МССР. Запаведнік: Кодры.

У 12—14 ст.ст. землі МССР знаходзіліся ў розных народных і племяных злучэньнях: скіты, гунны, Русь, Залатая арда. У 14 ст. славены і валахі ствараюць малдоўскую народнасьць. У 1359 годзе ўзьнікае незалежная Малдоўскае княства. З 16—18 ст.ст. Малдова знаходзілася пад панаваньнем Асманаў, але Малдова захавала сваю самапраўнасьць. Напрыклад, мела сваіх гаспадароў і сваю веру — праваслаўе. У канцы 18 ст. землі МССР, а іменна, левы бераг Днястру адышлі да Расеі. У 1812 годзе землі Малдовы паміж рэкамі Прут і Днестар (г. зв. «Бэсарабія») былі далучыная да Расеі. У 1861 годзе на землях МССР было адмененае прыгоннае права. У канцы 19 і пачатку 20 ст.ст. пачалі ўзьнікаць першыя сацыял-дэмакратычныя гурткі. У 1905—1906 гадах былі мяцежныя падзеі. Савецкая ўлада была абвешчаная ў сьнежні 1917 году, але ў студзені 1918 году землі МССР паміж рэкамі Прут і Днестар былі захоплены Румыніяй. Левы бераг Днестру пераходзіў з рук у рукі паміж УНР, Дзянікінам і РСФСР. У 1920 годзе левы бераг стаў часткаю УССР. У 1922 годзе ў складзе СССР. 12 кастрычніка 1924 году была заснаваная Малдоўская АССР у складзе УССР. 28 ліпеня 1940 году Бэсарабія стала часткаю СССР, а 2 жніўня 1940 году была створаная Малдоўская ССР.

Нямецкая ўлада (1941—1944)

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У чэрвені 1941 году землі МССР былі захопленыя румынамі і немцамі.

Савецкая ўлада (1944—1990)

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У жніўні 1944 году савецкае войска захапіла землі МССР. Улада краіны саветаў цягнулася да 1990 году.

Малдоўская ССР была ўзнагароджаная наступнымі ордэнамі СССР:

  • Леніна (1958)
  • Кастрычніцкае рэвалюцыі (1974)
  • Дружбы народаў (1972)

Камуністычная партыя Малдовы (коратка КПМ) пачынае сваю дзейнасьць у 1940 годзе. Яна ўзьнікла пад назваю Камуністычная партыя (бальшавікоў) Малдовы.

Па стане на 1 студзеня 1986 году КПМ мела 181 139 членаў і 8 264 кандыдатаў членаў партыі. 2 127 816 членаў рабочых саюзаў, 620 049 членаў камсамолу.

Пад уладаю бальшавікоў МССР пераўтварылася з сялянскае краіны ў прамыслова-земляробчую. У 1984 годзе вальны выраб МССР перавысіў 1940-ы год у 65 разоў. Важнейшая галіна прамысловасьці — харчовасмакавая (кансэрваваньне агародніны і садавіны, масларобная, цукровая, тытунёвая, вінаробная галіны прамысловасьці). Разьвівалася машынабудаваньне:

  • элетра-тэхнічнае
  • прыборабудаваньне
  • вытворчасьць сельска-гаспадарчых машынаў

Існавала мэтулюргія, хімічная, лёгкая прамысловасьць, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў, дзераваапрацоўка.

Вытворчасьць іскравае энэргіі (па стане на 1984) 17,1 млрд кВт/г. Найвялікшыя гідраэлектрастанцыі — Малдоўская ГРЭС, Кішынёўская і Бельцкая ТЭЦ, Дубасарская ГЭС і інш.

Сельская гаспадарка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вальная вытворчасьць Малдоўскае ССР у сельскае гаспадарцы ў 1984 годзе вырасла ў 4,2 разы ў параўнаньні з 1940 годам. У 1984 годзе было 348 калгасаў і 472 саўгасы. У сельскае гаспадарцы важнае месца займала вытворчасьць віна і садавіны. Вальная плошча пад садавінаю 329 000 га. Пасяўная плошча была 1 786 000 га ворыва. Больш за 40% сеялі зернавыя (кукуруза, пшаніца) і 20% тэхнічныя расьліны (сланечнік, цукровыя буракі, тытунь, алей).

Жывёлагадоўля была ў асноўным малочна-мясным вытворчасьць скату і мясная сьвінагадоўля. Пагалоўе скату па стане на 1984 год: буйная рагаратя жывёла — 1 234, сьвіньняў — 1 947, авечкі і козы — 1 258.

Малдоўская ССР мела разьвітую сетку чыгункі і дарог. Чыгунка мела даўжыню 1,2 тыс. км, а для возаў — 19,4 км (1984), у тым ліку зь цвердым покрывам — 12,0 тыс. км.

Суднаходзтва мелася па Днястры.

У 1984 годзе ЭССР на 1000 чал. якія былі занятыя ў народнае гаспадарцы, 811 чал. з вышэйшаю і сярэдняю навукаю. У 1985/1986 вучэбных гадах у 9 ВНУ было 53,2 тыс., у 53 сярэдніх навучальных установах 60,5 тыс. послухаў.

У МССР была свая асобная Акадэмі навукаў, якая была заснаваная ў 1961 годзе.

Было 7 тэатраў.

На 10 000 насельнікаў МССР было 36,3 лекара.

  1. ^ Па-малдоўску: "Рэпубліка Совэтікэ Сочіалістэ Молдовэняскэ".
  2. ^ Або па-іншаму: "кантынэнтальнае надвор'е".