Масыма Люонга
Масыма Люонга | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 25 верасьня 1992[1][2][3] (32 гады) | |
Рост | 176 см | |
Вага | 72 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Іпсўіч Таўн | |
Нумар | 25 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2011—2013 2012 2013 2013 2013—2015 2015—2019 2019—2022 2022—2023 2023— |
Тотэнгэм Готспур → Іпсўіч Таўн (арэнда) → Сўіндан Таўн (арэнда) → Сўіндан Таўн (арэнда) Сўіндан Таўн Кўінз Парк Рэйнджарз Шэфілд Ўэнздэй Мідлзбра Іпсўіч Таўн |
0 (0) 9 (0) 7 (1) 5 (2) 78 (11) 145 (10) 66 (4) 0 (0) 61 (5) |
Зборныя | ||
2014— | Аўстралія | 43 (6) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Масыма Люонга (па-ангельску: Massimo Luongo; нарадзіўся 25 верасьня 1992 году, Сыднэй, Аўстралія) — аўстралійскі футбаліст, паўабаронца ангельскага клюбу «Іпсўіч Таўн» і нацыянальнай зборнай Аўстраліі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў Сыднэі. У футбол пачаў гуляць у прыватнай каталіцкай школе. У 2011 годзе падпісаў дамову з ангельскім клюбам «Тотэнгэм Готспур», дзе выступаў за акадэмію клюбу. З 2012 па 2013 гады знаходзіўся ў арэндах у клюбах «Іпсўіч Таўн», а потым «Сўіндан Таўн». Апошні з клюбаў выкупіў правы на гульца 31 жніўня 2013 году. Клюб заплаціў кампэнсацыю «Тотэнгэму» ў памеры 400 тысячаў фунтаў стэрлінгаў.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праз сваё паходжаньне Масыма мог выступаць за зборныя Італіі, праз бацьку, і Інданэзіі, праз маці. У 2011 годзе выступаў за моладзевую зборную Аўстраліі, а ў сакавіку 2014 году дэбютаваў за зборную ў таварыскім матчы супраць зборнай Эквадору, які скончыўся для аўстралійцаў паразай зь лікам 3:4.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўстралія:
- Пераможца Кубка Азіі: 2015