(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Нобэлеўская прэмія ў галіне фізыкі — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Нобэлеўская прэмія ў галіне фізыкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Першы ляўрэат — Вільгельм Рэнтген

Нобэлеўская прэмія ў галіне фізыкі (па-швэдзку: Nobelpriset i fysik) — прэстыжная ўзнагарода за навуковыя дасягненьні ў галіне фізыкі. Прэмія прысуджаецца Нобэлеўскім камітэтам штогод у кастрычніку, а ўручаецца 10 сьнежня ў Стакгольме, у дзень сьмерці Альфрэда Нобэля.

Патрабаваньні да кандыдатаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згодна з статутам Нобэлеўскага фонду, вылучаць кандыдатаў могуць наступныя асобы:

  1. чальцы Каралеўскай швэдзкай акадэміі навук
  2. чальцы Нобэлеўскіх камітэтаў па фізыцы і хіміі
  3. ляўрэаты Нобэлеўскіх прэміяў у галіне фізыкі і хіміі
  4. прафэсары фізыкі і хіміі, якія пастаянна і часова працуюць ва ўнівэрсытэтах і тэхнічных ВНУ Швэцыі, Даніі, Фінляндыі, Ісьляндыі, Нарвэгіі, а таксама стакгольмскага Каралінскага інстытуту
  5. загадчыкі адпаведных катэдраў, па меншай меры, у шасьці ўнівэрсытэтах або інстытутах, выбраных Акадэміяй навук
  6. іншыя навукоўцы, ад якіх Акадэмія палічыць патрэбным прыняць прапановы

Выбар асоб, згаданых у пунктах 5 і 6 для вылучэньня кандыдатаў, павінен быць зроблены да канца верасьня кожнага году.