Плян Шліфэна
![](https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fe/Schlieffen_Plan.jpg/400px-Schlieffen_Plan.jpg)
Плян Шліфэна — стратэгічны плян ваеннага камандаваньня Нямецкай імпэрыі, які быў распрацаваны ў пачатку XX стагодзьдзя, каб атрымаць хуткую перамогу ў Першай сусьветнай вайне на Заходнім фронце з Францыяй, і з Расеяй на Усходнім фронце.
У наступнай, зьмененай у 1906 годзе варыяцыі, плян быў прызначаны для перамогі на працягу першага месяца Першай сусьветнай вайны; але няўдалыя зьмены першапачатковага пляну, некаторыя тактычныя (стратэгічныя) пралікі, непрадугледжаная контратака Францыі ўжо на ўскраінах Парыжу (больш вядомая як Бітва на Марне), а таксама на зьдзіва хуткі наступ расейскай арміі спынілі нямецкае прасоўваньне, і прывялі да пазыцыйнай вайны.
Гэты плян зьяўляецца прадметам спрэчак навукоўцаў і ваенных дасюль. Плян Шліфэна быў распрацаваны начальнікам нямецкага Генэральнага штабу Альфрэдам фон Шліфэнам, а пасьля адстаўкі Шліфэна быў мадыфікаваны Гэльмутам фон Мольтке.