Прыморскі край
Прыморскі край | |
Приморский край | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | Край |
Уваходзіць у | Далёкаўсходняю федэральнаю акругу |
Адміністрацыйны цэнтар | Уладзівасток |
Найбольшы горад | Уладзівасток |
Іншыя буйныя гарады | Уладзівасток, Находка, Усурыйск. |
Дата ўтварэньня | 20 кастрычніка 1938 |
губэрнатар | Сяргей Даркін |
Афіцыйныя мовы | расейская мова |
Насельніцтва (2002) | 1 995 80 (26-е месца) |
Шчыльнасьць | 12,5 чал/км² чал./км² |
Нацыянальны склад | расейцы — 89,89%, украінцы — 4,54%, карэйцы — 0,86%, татары — 0,7%, беларусы — 0,56%, мардва — 0,21%. |
Плошча | 165 900 км² (23-е месца) |
Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшы пункт | гара Анік (1933 м) м |
Месцазнаходжаньне Прыморскага краю | |
Мапа Прыморскага краю | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +10 |
Код ISO 3166-2 | RU-PRI |
Код аўтам. нумароў | 25, 125 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Прыморскі край (па-расейску: Приморский край) — суб’ект Расейскай Фэдэрацыі. Прыморскі край быў утвораны 20 кастрычніка 1938 году ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР «Аб падзеле Далёкаўсходняга краю на Хабараўскі і Прыморскі краі».
Плошча краю 165,9 тыс. км², насельніцтва — 2071 тыс. чалавек (2005), сталіца — Уладзівасток. Іншыя вялікія гарады — Находка, Усурыйск, Арцём. Шчыльнасьць насельніцтва: 12,3 чал./км², удзельная вага гарадзкога насельніцтва: 75,4 %. Па нацыянальнай прыналежнасьці 89,89% расейцы, 4,54% украінцы, 0,86% карэйцы, 0,70% татары, 0,56% беларусы.
Прыморскі край мяжуе з Хабараўскім краем на поўначы, з КНР на захадзе, некалькі кілямэтраў на паўднёвым захадзе ўтвараюць мяжу з КНДР. На поўдні ды на ўсходзе край амывае Японскае мора. Найвялікшае возера — Ханка.
Заходняя частка краю знаходзіцца на Прыханкайскай раўніне, усходнюю займае Сіхатэ-Алінь. Найвышэйшы пункт — гара Анік (1933 м).
У складзе краю — 22 раёны, 12 гарадоў (усе 12 — акругі краёвага падпарадкаваньня). Перасяленцамі зь Беларусі заснаваныя населеныя пункты Церахаўка і Рэчыца ў гонар аднайменных паселішчаў Беларусі.